зано́сіцца, ‑носіцца; незак.
1. Незак. да занесціся.
2. Зал. да заносіць.
зано́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць.
Незак. да занесці.
зано́сны, ‑ая, ‑ае.
Занесены адкуль‑н. Заносныя камяні. Заносная хвароба.
зано́шанасць, ‑і, ж.
Стан заношанага. На нарах стаяў чалавек у доўгай палескай сярмязе цёмна-карычневага колеру, парыжэўшай ад заношанасці. Пестрак.
зано́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад занасіць.
2. у знач. прым. Забруджаны, зацяганы. Сяргей, нацягваючы на патыліцу старую, заношаную на рабоце кепку, неяк зухавата і трохі прыгнуўшыся ішоў да.. дзвярэй пульмана. Адамчык. Адзенне на ўсіх было .. абшарпанае, заношанае, лахман на лахмане. Лынькоў.
зано́швацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да занасіцца.
2. Зал. да заношваць.
зано́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да занасіць.
зану́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Пагард.
1. Пра слабага, заняпалага, непрыгляднага чалавека, жывёліну і пад. Адна цяпер снасціна — вуда, А з вудай ты — паўрыбака: Бярэцца розная зануда. І рэдка.. [зловіш] шчупака. Колас.
2. Пра дакучлівага, шкадлівага чалавека. Пасля бліснула папяроса, і даляцела: — Вунь ён, пісака!.. Яго ўжо абязвечыў нехта... Зануда негабляваная! Пташнікаў.
занудзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Тое, што і занудзіцца. Без пэўных заняткаў было нудна, Толя занудзеў і нават паблажэў. Мікуліч.
занудзі́цца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак., па кім-чым і без дап.
Засумаваць, замаркоціцца. Занудзіцца па родным доме. □ Занудзіўся небарака, Замаркотнела чало, І не вытрымаў, заплакаў, Што няшчасце прыплыло. Броўка. — Ты не ведаеш, як мне хочацца ўгледзець цябе і хоць перакінуцца адным слоўцам. Здаецца б, весялей стала на душы, якая занудзілася ад адзіноты. Сабаленка.