Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

папамало́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм. Тое, што і папамалаціць.

папамалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што і чаго.

Разм. Маляваць доўга, неаднаразова.

папамаршырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Разм. Маршыраваць доўга, неаднаразова. [Мікалай:] — Я папамаршыраваў пад палкавую музыку. Бывала калі [грымнуць]!.. Паўгорада сыходзілася слухаць. Чорны.

папамата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм. Матаць доўга, неаднаразова.

папамаха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чым.

Разм. Махаць доўга, неаднаразова.

папама́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чым.

Разм. Тое, што і папамахаць.

папамачы́ць, ‑мачу, ‑мочыш, ‑мочыць; зак., каго-што і чаго.

Разм. Мачыць доўга, неаднаразова; памачыць многа чаго‑н.

папаме́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм. Мераць доўга, неаднаразова; памераць многа чаго‑н. [Уладзімір:] — Эх, колькі я сваімі нагамі папамераў зямлі! Скрыган.

папаме́рзнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. папамёрз, ‑мерзла; зак.

Разм. Мерзнуць доўга, неаднаразова. [Максім Зялёнка:] — У крадуць [рукавіцы], тады папамерзнеш... Нядзведскі.

папаме́сці, ‑мяту, ‑мяцеш, ‑мяце; ‑мяцём, ‑мецяце; пр. папамёў, ‑мяла, ‑ло; зак.

Месці доўга, неаднаразова.