Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

карэ́йцы, ‑аў; адз. карэец, ‑рэйца, м.; карэянка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. карэянкі, ‑нак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Карэі.

карэ́ктар, ‑а, м.

Работнік друкарні або выдавецтва, які займаецца чытаннем і праўкай карэктуры.

[Ад лац. corrector — праўшчык.]

карэ́ктарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да карэктара, належыць яму. Карэктарская работа. Карэктарская праўка. // у знач. наз. карэ́ктарская, ‑ай, ж. Памяшканне ў выдавецтве або друкарні, дзе працуюць карэктары.

карэ́ктнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць карэктнага. Карэктнасць у абыходжанні са старэйшымі. // Карэктныя паводзіны. Вылучацца карэктнасцю.

карэ́ктны, ‑ая, ‑ае.

Тактычны, ветлівы, далікатны. Карэктны чалавек. Карэктная заўвага. □ Арцёмава заўсёды была роўнай у абыходжанні, калі можна так сказаць, — карэктнай. Шынклер.

[Ад лац. correctus — папраўлены, выпраўлены.]

карэкту́ра, ‑ы, ж.

1. Праверка і вымаўленне друкарскага набору; карэкціраванне. Зрабіць карэктуру.

2. Адбітак з друкарскага набору, прызначаны для выпраўлення памылак. Вычытваць карэктуру. □ — Гэта — карэктура. У наборы могуць памылкі быць. Іх трэба выправіць. Шынклер.

[Ад лац. correctura — тое, што трэба выправіць.]

карэкту́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да карэктуры. Карэктурныя знакі. Карэктурныя лісты.

карэкты́ў, ‑тыва, м.

Папраўка, частковае змяненне чаго‑н. Унесці карэктывы ў праект.

[Ад лап. correctus — выпраўлены.]

карэкці́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. карэкціраваць.

карэкці́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да карэкціраваць.