кардына́л, ‑а, м.
1. Вышэйшы пасля папы рымскага духоўны сан у каталіцкай царкве, адзнакамі якога з’яўляюцца чырвоны капялюш і мантыя. // Асоба, якая мае гэты сан.
2. Пеўчая птушка з ярка-чырвоным (колеру кардынальскай мантыі) пер’ем, якая водзіцца ў Амерыцы.
[Ад лац. cardinalis — галоўны.]
кардына́льны, ‑ая, ‑ае.
Галоўны, важны, самы істотны. Кардынальнае пытанне. Кардынальныя праблемы. Кардынальныя змены. □ На вопыце палітычнай барацьбы працоўныя пераконваліся, што кардынальнае вырашэнне нацыянальнага пытання можа даць толькі перамога сацыялістычнай рэвалюцыі. «Полымя».
[Ад лац. cardinalis — галоўны.]
кардына́льскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кардынала (у 1 знач.), належыць яму. Кардынальскі сан. Кардынальская мантыя.
карды́т, ‑у, М ‑дыце, м.
Агульная назва сардэчных хвароб.
[Ад грэч. kardía — сэрца.]
кардыя... (гл. кардыё...).
Першая састаў. ная частка складаных слоў; ужываецца замест «кардыё...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: кардыяграма, кардыяграфія, кардыялогія.
кардыягра́ма, ‑ы, ж.
Графічны паказ сардэчнай дзейнасці. Зрабіць кардыяграму. Электрычная кардыяграма.
[Ад грэч. kardía — сэрца і grámma — запіс.]
кардыягра́фія, ‑і, ж.
Запіс работы сэрца з дапамогай кардыёграфа.
[Ад грэч. kardía — сэрца і gráphō — пішу.]
кардыялагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для лячэння сардэчных хвароб. Кардыялагічны санаторый.
кардыяло́гія, ‑і, ж.
Галіна медыцыны, якая вывучае сардэчныя хваробы і метады іх лячэння.
[Ад грэч. kardía — сэрца і lógos — вучэнне.]
кардыяско́п, ‑а, м.
Прыбор для візуальнага назірання за дзейнасцю сэрца.