Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кампа́ртыя, ‑і, ж.

Камуністычная партыя.

кампастава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. кампаставаць.

кампастава́цца, ‑туецца; зак. і незак.

1. Перагніць (перагніваць), утварыўшы (утвараючы) кампост. Торф добра кампастуецца з мінеральнымі ўгнаеннямі.

2. толькі незак. Зал. да кампаставаць.

кампастава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Ператварыць (ператвараць) у кампост. Кампаставаць торф.

кампасці́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. кампасціраваць.

кампасці́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да кампасціраваць.

кампасці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Прабіваць кампосцерам які‑н. дакумент з мэтай кантролю. Кампасціраваць чыгуначны білет.

кампа́ўнд, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.

Спец.

1. ‑а. Паравая машына з двума цыліндрамі, у якіх пара працуе паслядоўна.

2. ‑у. Сумесь якіх‑н. рэчываў, якая не з’яўляецца хімічным злучэннем.

[Ад англ. compound — састаўны.]

кампе́ндыум, ‑а, м.

Уст. Сціслы выклад асноўных палажэнняў якой‑н. навукі, даследавання і пад.

[Ад лац. compendium — зберажэнне, эканомія.]

кампенсава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад кампенсаваць.

2. у знач. прым. Які мае кампенсацыю (у 2 знач.); ураўнаважаны чым‑н. Кампенсаваны парок сэрца.