Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

патрымо́ніум, ‑а, м.

Спец. Тое, што і патрымоній.

[Лац. patrimonium.]

патрымце́ць, ‑трымчу, ‑трымціш, ‑трымціць; зак.

Трымцець некаторы час. Страказа патрымцела над .. [паплаўком] крыльцамі і апусцілася на пяро. Хомчанка.

патры́нкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Трынкаць некаторы час. [Кастусь] узяў гітару, патрынкаў і праз хвіліну аддаў. — Не магу, Алінка. Прокша.

патрыно́жыць, ‑ножу, ‑ножыш, ‑ножыць; зак., каго.

Разм. Стрыножыць усіх, многіх. Патрыножыць коней.

патры́цый, ‑я, м.

Гіст.

1. У Старажытным Рыме — прадстаўнік радавой знаці.

2. У сярэднія вякі ў вольных германскіх гарадах — асоба, якая належала да багатага бюргерскага роду, што іграў першаступенную ролю ў гарадскім самакіраванні.

[Лац. patricius.]

патрыцыя́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Гіст. Жан. да патрыцый.

патрыцыя́нскі, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Які мае адносіны да патрыцыя. Патрыцыянскае саслоўе.

патрыцыя́т, ‑у, М ‑цыяце, м.

Гіст. Вышэйшы і самы багаты слой грамадства ў сярэдневяковых гарадах Заходняй Еўропы, у руках якога канцэнтравалася ўлада.

[Лац. patriciatus.]

патрыя́рх, ‑а, м.

1. Кіраўнік роду ў родавым грамадстве.

2. перан. Стары і вельмі паважаны чалавек у якім‑н. калектыве. // каго-чаго. Старшы і найбольш выдатны ў якой‑н. галіне дзейнасці чалавек. У Бруселі яго [Карловіча] благаслаўляе сам патрыярх польскіх гісторыкаў Іяхім Лелевель. Г. Кісялёў.

3. Вышэйшы духоўны тытул служыцеля праваслаўнай царквы. // Асоба, якая мае гэты тытул.

[Грэч. patriarchēs — роданачальнік.]

патрыярха́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць патрыярхальнага (у 2 знач.). Мірон у апавяданні «Летапісцы» з’яўляецца тыповым прадстаўніком той часткі народа, якая захавала ў сабе многа патрыярхальнасці. Каваленка.