запе́чча, ‑а, н.
Тое, што і запечак. Адазваўся ў запеччы цвыркун — веснік блізкай ночы. Лынькоў.
запёрты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад заперці.
запіва́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да запіваць 1.
запіва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да запіць 1.
запіва́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да запіць 2.
запілава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак.
1. што. Зрабіць надрэз пілой. Запілаваць вугал.
2. перан.; каго. Разм. Даняць папрокамі, прыдзіркамі.
запілі́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць пілікаць.
запіло́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да запілоўваць.
запіло́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да запілаваць.
запіло́ўка, ‑і, ДМ ‑лоўцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. запілоўваць — запілаваць.
запіна́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да запнуцца.
запіна́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да запяцца.
2. Зал. да запінаць.