замо́р, ‑у, м.
Спец. Масавая гібель рыбы ў выніку недахопу кіслароду або з’яўлення ў вадзе атрутных рэчываў.
замо́рак, ‑рка, м.
Разм. Кволая, фізічна недаразвітая істота, расліна. Светазар.. — дзяцюк, што рост, што плечы — усім хлопец узяў. А.. [Федзька] — і глядзець няма на што: бледны, худзенькі заморак. Ракітны. Каласы-заморкі не схіляліся долу, а стаялі тырчком. Сабаленка.
замо́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад замарыць.
2. у знач. прым. Моцна стомлены, змучаны. Замораны выгляд. □ Лабановічу кінулася ў вочы, што людзі, з якімі ён тут сустракаўся, былі дробныя, худыя, замораныя. Колас.
замо́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да замарыцца.
2. Зал. да заморваць.
замо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да замарыць.
замо́ргаць ‑аю, ‑аеш, ‑ае і замарга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць моргаць, маргаць.
замо́рскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца за морам. Даўно заморскія краіны Гукнулі ў вырай журавоў. Бялевіч.
2. Прывезены з-за мора, які прыбыў з-за мора. Заморскія госці. Заморскія тавары. □ За сталом він заморскіх крыніца цякла, Бегла музыка ўкруг на паўмілі. Купала. // Замежны, чужаземны, уласцівы чужым краям. Заморская мода.
3. (звычайна ў спалучэнні са словамі «цуд», «дзіва» і пад.). Уст. Пра што‑н. незвычайнае, нябачанае, дзіўнае. Заморскае дзіва. Заморскіх цуды. Заморскі звер.
замо́твацца, ‑аецца; незак.
Зал. да замотваць.
замо́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да заматаць 1.
замо́ўкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. замоўк, ‑ла; зак.
1. Спыніць гаворку, спевы, крык і пад.; змоўкнуць, замаўчаць. Лабановіч замоўк і задумаўся. Колас. — Афіцэр... — ціха шапнуў Міколку дзед і замоўк. Лынькоў. // Спыніць стральбу (пра агнястрэльную зброю). Гарматы замоўклі. □ Грымнуў выбух, і кулямёт замоўк. Курто. // Спыніць перапіску з кім‑н., пераехаць пісаць куды‑н., каму‑н. Не піша сястра, замоўкла.
2. Перастаць гучаць, раздавацца (пра гукі). Даўно адпелі на дварах дайніцы, Замоўклі крыкі, смех, абрыўкі слоў — Скрозь ціха, ціха... Спіць сяло. Лойка.
3. перан. Сціхнуць, замерці; перастаць адчувацца (пра пачуцці). А вось радасць, што цвіце над краем, у юнацкіх сэрцах не замоўкне. Дубоўка.