заморскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца за морам. Даўно заморскія краіны Гукнулі ў вырай журавоў. Бялевіч.

2. Прывезены з-за мора, які прыбыў з-за мора. Заморскія госці. Заморскія тавары. ▪ За сталом він заморскіх крыніца цякла, Бегла музыка ўкруг на паўмілі. Купала. // Замежны, чужаземны, уласцівы чужым краям. Заморская мода.

3. (звычайна ў спалучэнні са словамі «цуд», «дзіва» і пад.). Уст. Пра што‑н. незвычайнае, нябачанае, дзіўнае. Заморскае дзіва. Заморскіх цуды. Заморскі звер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)