Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

залю́днены, ‑ая, ‑ае.

Разм. Запоўнены людзьмі, натоўпам. Яшчэ ў завулку саскоквае селянін з воза, узіраецца ў залюднены пляц, выбірае месца. Галавач.

залюля́ць 1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго.

Люляючы, супакоіць, закалыхаць. [Дзяцей] трэба накарміць і залюляць, І звонка Ранкам На руках пагушкаць. Бічэль-Загнетава.

залюля́ць 2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

Пачаць люляць.

залютава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

Пачаць лютаваць.

заляга́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. залягаць — залегчы (у 1 знач.).

2. Размяшчэнне ў зямной кары (народ, руды і пад.). Глыбіня залягання каменнага вугалю.

заляга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да залегчы.

заляжа́лы, ‑ая, ‑ае.

Які доўга ляжаў без выкарыстання. У першыя гады пасля вызвалення ў калгасе .. не хапала сілы падняць .. далёкі заляжалы дзірван. Шамякін. // Які страціў сваю свежасць або сапсаваўся ад доўгага ляжання, захоўвання. Заляжалы хлеб. □ Пану Квяцінскаму собіла зручна прадаць у армію некалькі вагонаў старога, заляжалага сукна. Лынькоў.

заляжа́цца, ‑ляжуся, ‑лежышся, ‑лажыцца; зак.

Праляжаць доўга, больш звычайнага, дазволенага. Бярозка сам устаў і нават пацягнуўся, як чалавек, які лішне заляжаўся ў пасцелі. Шахавец. // Праляжаць доўга без ужытку, збыту і пад. Праз дажджы ляцяць, праз буры, Быццам тыя галубкі, Не залежацца на пошце Нецярплівыя радкі. Куляшоў. // Страціць свежасць або сапсавацца ад працяглага ляжання, захоўвання. Дзесьці заляжалася і не мае збыту мыла. Філімонаў.

заля́згаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Пачаць лязгаць. // Лязгнуць, пралязгаць. Залязгалі буферы, адчыніліся дзверы ў вагонах, і адзін за адным пачалі выходзіць пасажыры. Пальчэўскі.

заляйца́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Прычапіць, прывязаць лейцы да аброці пры запраганні каня. Заляйцаць каня.

залямантава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

Пачаць лямантаваць. // З лямантам прагаварыць. Тут раптам суседскія дзеці як залямантуюць пад акном: — Дзядзька, вашы цяляты ў шкоду залезлі! Якімовіч.