заляжалы, ‑ая, ‑ае.

Які доўга ляжаў без выкарыстання. У першыя гады пасля вызвалення ў калгасе .. не хапала сілы падняць .. далёкі заляжалы дзірван. Шамякін. // Які страціў сваю свежасць або сапсаваўся ад доўгага ляжання, захоўвання. Заляжалы хлеб. ▪ Пану Квяцінскаму собіла зручна прадаць у армію некалькі вагонаў старога, заляжалага сукна. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)