Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

камандзі́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Разм. Жан. да камандзір.

камандзіро́ваны,

гл. камандзіраваны.

камандзіро́вачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да камандзіроўкі (у 2, 3 знач.). Камандзіровачнае пасведчанне.

2. у знач. наз. камандзіро́вачны, ‑ага, м.; камандзіро́вачная, ‑ай, ж. Той (тая), хто знаходзіцца ў камандзіроўцы. Пасажырамі былі найбольш .. інтэлігенты або прадстаўнікі той шырокай, універсальнай цяпер прафесіі, што называюцца камандзіровачнымі. Скрыган.

3. у знач. наз. камандзіро́вачныя, ‑ых, мн. Разм. Грошы, якія выдаюцца на расходы па камандзіроўцы. Студэнты сабраліся па камандзіровачныя, і кожнаму хацелася атрымаць іх хутчэй. Якімовіч.

камандзіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. камандзіраваць.

2. Службовае заданне, даручэнне, звязанае з паездкай куды-небудзь. Атрымаць камандзіроўку. □ [Тэхнолаг] літаральна за дзень да перавыбарнага сходу раптам па камандзіроўцы выехаў на месяц на Яраслаўскі аўтамабільны завод. Карпаў. // Паездка куды-небудзь са службовым даручэннем. Паехаць у камандзіроўку. Доўгатэрміновая камандзіроўка. □ Апошнія дні бацькі дома няма: ён у камандзіроўцы. Якімовіч.

3. Разм. Камандзіровачнае пасведчанне. Выпісаць камандзіроўку. □ Васіль паказаў .. камандзіроўку райкома камсамола, і чалавек прапусціў яго без слова. Кулакоўскі.

камандзі́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які маё адносіны да камандзіра, належыць яму. Камандзірскі загад. Камандзірскі вопыт. // Такі, як у камандзіра, уласцівы камандзіру. Камандзірскі голас. □ — Нарэшце ты бачыш, што гэта вельмі прыгожы чалавек: постаць стройная і высокая, паходка камандзірская. Кулакоўскі.

камандзі́рства, ‑а, н.

Дзейнасць і пасада камандзіра. За працяглы час камандзірства .. [Карпенка] узяў сабе за правіла: усё няпэўнае ўтойваць. Быкаў.

камандзі́рыха, ‑і, ж.

Разм. Жонка камандзіра.

кама́ндны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да каманды (у 1, 3 знач.). Каманднае першынство. Камандны залік.

2. Які мае адносіны да камандавання (у 2 знач.); камандзірскі. Камандныя пасады. Камандныя кадры. Камандны састаў.

камандо́р, ‑а, м.

1. Вышэйшае званне ў рыцарскім ордэне. // Асоба, якая мае гэта званне.

2. Уст. Начальнік атрада суднаў без адміральскага чыну. Камандор эскадры.

3. Званне старшыні яхт-клуба. // Асоба, якая мае гэта званне (у некаторых краінах Заходняй Еўропы, у ЗША і ў СССР да 1926 г.). // Кіраўнік конных, лыжных, аўтамабільных і пад. спаборніцтваў.

[Фр. commandeur.]

камандо́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да камандора, належыць яму. Камандорскі значок.