каза́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Казані.
•••
Казанская сірата гл. сірата.
каза́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад казаць.
2. у знач. прым. Прадказаны, суджаны. Дужа ты не жалься, дзяўчына. Твой казаны хлопец, твой сокал Паляцеў да зоркі высокай. Бічэль-Загнетава.
•••
Казаная казка гл. казка.
Не тут казана — тое, што і не тут кажучы (гл. кажучы). — Глядзі, утопішся, не тут казана, увесь двор на ямах ды калдобінах... Кулакоўскі.
ка́зань, ‑і, ж.
Тое, што і казанне (у 2 знач.). Выйшаў поп, Казань ён пачаў, павёў пра бога, Пра зямлю, Пра неба, Пекла, Рай. Бялевіч.
•••
Казань казаць гл. казаць 1.
каза́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Вадаплаўная дзікая птушка сямейства качыных, якая водзіцца ў палярнай і ўмеранай паласе. Чорная казарка. Канадская казарка.
каза́рма, ‑ы, ж.
Спецыяльнае памяшканне для размяшчэння вайсковых часцей. Гэта быў вайсковы гарадок з простымі забрукаванымі вуліцамі, трохпавярховымі каменнымі казармамі, канюшнямі, майстэрнямі, гаражамі і пасярэдзіне пляцам для вайсковых заняткаў. Каваль. // Інтэрнат для рабочых у дарэвалюцыйнай Расіі. Падышла група рабочых з бліжэйшай пуцявой казармы. Лынькоў. // перан. Пра вялікі непрыгожы змрочна будынак.
[Іт. caserma.]
каза́рменны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да казармы, уласцівы ёй. [У семінарыі] дысцыпліна — казарменная. Усё пад суровым халодным наглядам. Таўлай. На гэты шырокі свет дазвалялі глядзець не іначай, як праз вузенькую шчыліну казарменнага акна. Чорны. // перан. Падобны на казарму. Спыніліся каля велізарнага, на выгляд казарменнага будынка. Новікаў.
•••
Казарменнае становішча гл. становішча.
каза́хі, ‑аў; адз. казах, ‑а, м.; казашка, ‑і, ДМ ‑шцы; мн. казашкі, ‑шак; ж.
Народ, які складае карэннае насельніцтва Казахскай ССР.
каза́хскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да казахаў, належыць ім. Казахская мова. Казахская юрта.
казаці́на, ‑ы, ж.
Уст. Казакін. Ігнат Пушча выклікаў да сябе начальніка разведкі, бялявага статнага хлопца ў кавалерыйскай казаціне. Шчарбатаў.