Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

каалі́цыя, ‑і, ж.

1. Часовы палітычны або ваенны саюз дзяржаў для сумесных дзеянняў на міжнароднай арэне. Антыгітлераўская кааліцыя.

2. Пагадненне некалькіх палітычных партый аб утварэнні змешанага (кааліцыйнага) урада.

[Лац. coalitus — аб’яднаны.]

кааперава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. каапераваць, кааперавацца.

кааперава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак. і незак.

1. Аб’яднацца (аб’ядноўвацца) на асновах кааперацыі (у 1, 2 знач.).

2. толькі незак. Зал. да каапераваць.

кааперава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.

1. Аб’яднаць (аб’ядноўваць) на прынцыпах кааперацыі (у 1, 2 знач.). Каапераваць сельскую гаспадарку. Каапераваць працу.

2. Прыцягнуць (прыцягваць) да ўдзелу ў кааперацыі (у 2 знач.). Каапераваць насельніцтва.

каапера́тар, ‑а, м.

1. Дзеяч у галіне кааперацыі (у 2 знач.); удзельнік, член кааперацыі.

2. Разм. Работнік кааператыве, кааперацыі (у 3 знач.). Ксавэр Блецька адышоў ад зямлі і стаў тутэйшым кааператарам. Чорны.

кааператы́ў, ‑тыва, м.

1. Тое, што і кааперацыя (у 2 знач.). Вытворчы кааператыў. Жыллёвы кааператыў. □ Гандлёвае таварыства, ці, як у статут было ўпісана, «кааператыў», шырылася вельмі ўдала. Чорны.

2. Кааператыўны магазін. [Пятрок] пачаў у кішэні сваёй зрэбнай сарочкі шукаць пачак учора купленай у кааператыве махоркі... Нікановіч.

кааператы́ўна-калга́сны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: кааператыўна-калгасная ўласнасць гл. уласнасць.

кааператы́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кааператыве, кааперацыі, належыць ім. Кааператыўны план. Кааператыўная гаспадарка. // Які ажыццяўляецца кааператывам. Кааператыўны гандаль. Кааператыўнае будаўніцтва.

кааператы́ўшчык, ‑а, м.

Разм. Тое, што і кааператар (у 2 знач.).

каапера́цыя, ‑і, ж.

1. Форма арганізацыі працы, пры якой вялікая колькасць людзей удзельнічае ў адным і тым жа або розных, але звязаных між сабой працэсах працы.

2. Калектыўнае вытворчае, гандлёвае і пад. аб’яднанне, якое ствараецца на сродкі яго членаў-пайшчыкаў. Прамысловая кааперацыя. Спажывецкая кааперацыя.

3. Разм. Кааператыўны магазін. [Качагар] бегма ляціць у кааперацыю, бярэ напавер сала, хлеба, садзіцца насупраць топкі і есць. Барашка.

[Ад лац. cooperatio.]