Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

каркаві́на, ‑ы, ж.

Частка тушы, якая прылягае да карка. На вялікдзень былі на стале і шынка з мяккім сальцам, і мармуровыя каркавіны, і вэнджаныя кілбасы з пахучыя кменам. Рамановіч.

ка́рканне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. каркаць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Дзесьці зверху чуваць карканне галоднага крумкача. Якімовіч. Над апусцелымі палямі з сумным карканнем лёталі чароды галодных варон. Чарнышэвіч.

2. перан. Разм. Злавеснае, нядобрае прадказанне.

карка́с, ‑а, м.

1. Унутраная апорная частка збудавання, канструкцыі, на якой трымаюцца астатнія часткі. Рабочыя паставілі каркас, абшылі яго плітамі, накрылі дах, і праз пяць дзён на будаўнічай пляцоўцы ўжо ўзвышаўся новы прыгожы дом. «Звязда». [Антон Цярэнцевіч] зняў шкурку з забітай чаплі, потым зрабіў з дроту каркас, абкруціў яго ватай і цяпер нацягвае на каркас шкурку. В. Вольскі. // Астаткі якога‑н. прадмета, што захоўваюць яго першапачатковыя абрысы. Там і сям на полі дыміліся шкілеты разбітых аўтамашын, каркасы абгарэлых танкаў. Дудо.

2. Паўднёвае дрэва сямейства ільмовых з вельмі цвёрдай драўнінай, якая ідзе на выраб духавых інструментаў; каменнае дрэва.

[Іт. carcassa.]

карка́сны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каркаса (у 1 знач.); з каркасам. Каркасная канструкцыя. Каркасны будынак.

ка́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Ствараць крык, падобны на гукі «кар-кар». Толькі ў вершалінах дрэў прарэзліва каркалі вароны ды звінелі на розныя галасы іншыя дробныя птушкі. Якімовіч.

2. перан. Разм. Прадказваць няўдачу, няшчасце, бяду. — Бачыш, піянер, як кіпіць работа! Яшчэ ж год назад знаходзіліся такія, што каркалі, быццам у калгасе ніхто працаваць па-сапраўднаму не будзе. Курто.

ка́ркі, ‑аў; адз. няма.

Памянш. да кары ​2 (у 1 знач.); невялікія кары. На дарозе вяршаліну ўскінулі на каркі ды прывязалі ланцугом гэтак жа, як і на пярэдніх санях. Якімовіч.

ка́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да каркаць (у 1 знач.).

ка́рлік, ‑а, м.

Чалавек ненармальна малога росту. // Пра рэч, прадмет вельмі малога памеру. Дрэва-карлік. Дзяржава-карлік.

ка́рлікавы, ‑ая, ‑ае.

Вельмі малы. Карлікавы рост. Карлікавая гаспадарка. // У назвах народ жывёл і відаў раслін, якія вызначаюцца сваімі малымі памерамі. Карлікавы алень. Карлікавая бяроза.

карма́, ы́, ж.

1. Задняя частка судна, процілеглая носу. Параход плаўна адваліў ад прыстані. За яго кармой запенілася вада. Даніленка. [У лодцы] сядзела трое. На карме — інжынер Сакавітаў з рулявым вяслом у руках. Шамякін. // Пра заднюю частку танка, самалёта. Танк, як ляцеў, раптам з разгону асеў на адзін бок, падкінуўшы карму. Мележ.

2. Тое, што і куль ​3. Нарэшце і карма, гэты вялізны мяшок-сетка, схавалася пад лёдам. Хадкевіч.