кара́ўка, ‑і, ДМ ‑раўцы; Р мн. ‑равак; ж.
Абл. Старая, каравая ануча. — Караўкі! Караўкі! — галёкаў Леўка. — Бабы, маладзіцы, нясіце старыя кофты і спадніцы! Сабаленка.
караце́йшы, ‑ая, ‑ае.
Выш. ст. да прым. Кароткі.
караце́лька, ‑і, ДМ ‑льцы, Р мн. ‑лек; ж.
1. Сорт морквы з кароткім акруглым коранем.
2. Жарт. Пра кароткія афарыстычныя літаратурныя жанры (выслоўі, эпіграмы і пад.). Мініяцюры, Каламбуры, Карацелькі... Глытаеш, нібы карамелькі! Валасевіч.
[Ад лац. carota — морква.]
караце́ць, ‑ее; незак.
Станавіцца карацейшым, менш працяглым у прасторы або ў часе. Блізілася восень, карацелі дні. Адамчык. Калі набліжаўся .. [настаўнік] да лямпы або адыходзіў ад яе, цень яго то падаўжаўся, то карацеў, а ў стыках сцяны і столі борздзенька пераломваўся і забягаў на столь. Колас.
караці́н, ‑у, м.
Аранжава-жоўты пігмент, які знаходзіцца ў моркве, гарбузах, яечным жаўтку і інш. і служыць матэрыялам для ўтварэння вітаміну А.
[Ад лац. carota — морква.]
караці́ць, ‑рачу, ‑роціш, ‑роціць; незак., што.
Рабіць карацейшым; пакарочваць. Караціць паліто. Караціць плацце. Караціць артыкул.
кара́цца, ‑аецца; незак.
1. Падвяргацца пакаранню, кары. Усякае злачынства караецца па закону.
2. Зал. да караць.
кара́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.
Падвяргаць пакаранню, кары. Караць па закону. Караць здраднікаў. □ Караюць баязліўцаў смерцю — Такі закон, закон вайны. Бачыла. // Асуджаць, дакараць. Сягоння я ў душы сябе караю, Чаму я без цябе, чаму адзін. Лойка.