Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

каракуляво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Спецыяліст па каракуляводству.

каракуляво́дства, ‑а, н.

Развядзенне каракульскіх авечак.

каракуляво́дчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каракуляводства. Каракуляводчы саўгас.

караку́рт, ‑а, М ‑рце, м.

Ядавіты павук, распаўсюджаны ў пустынях Сярэдняй Азіі і стэпах Крыма.

[Цюрк. каракурт.]

кара́л, ‑а, м.

1. Марская нерухомая жывёліна, якая жыве калоніямі на скалах; род паліпаў.

2. Вапнавае адкладанне некаторых відаў гэтых жывёл — чырвоны, ружовы або белы камень, які пасля адпаведнай апрацоўкі выкарыстоўваецца як упрыгожанне. Маніста з каралаў. // Само ўпрыгожанне з такога каменю; каралі.

[Грэч. korallion.]

кара́лавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да карала (у 1 знач.); утвораны з каралаў. Каралавыя паліпы. Каралавы рыф. // Зроблены з каралаў (у 2 знач.). Каралавы бранзалет.

2. Ярка-чырвоны, колеру карала. Каралавыя губы.

каралападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Падобны на каралы (у 2 знач.). Каралападобны грыб.

карале́ва, ‑ы; Р мн. ‑леў; ж.

1. Жан. да кароль (у 1 знач.). // перан.; чаго або якая. Разм. Пра жанчыну, якая вылучаецца сярод іншых у якіх‑н. адносінах, у якой‑н. дзейнасці. Каралева балю. Каралева прыгажосці.

2. Жонка караля.

3. Разм. У шахматах — тое, што і ферзь.

карале́віч, ‑а, м.

Уст. і нар.-паэт. Сын караля. Тым часам царэўна дала аб’яву, каб з’явіўся да яе жаніх. Перш-наперш паклікала да сябе ўсіх царэвічаў і каралевічаў. Якімовіч.

карале́ўна, ‑ы; Р мн. ‑левен; ж.

Уст. і нар.-паэт. Дачка караля. Справілі вяселле, і стаў сіраціна Янка мужам каралеўны. Якімовіч.