карбана́т, ‑у,
1. Соль вугальнай кіслаты (сода, паташ і інш.).
2. Мінералы, якія з’яўляюцца вуглякіслымі солямі розных металаў.
3. Чорны алмаз дробназярністай будовы, які прымяняецца для бурэння, шліфоўкі.
[Ад лац. carbo, carbonis — вугаль.]
карбана́т, ‑у,
1. Соль вугальнай кіслаты (сода, паташ і інш.).
2. Мінералы, якія з’яўляюцца вуглякіслымі солямі розных металаў.
3. Чорны алмаз дробназярністай будовы, які прымяняецца для бурэння, шліфоўкі.
[Ад лац. carbo, carbonis — вугаль.]
карбана́тны, ‑ая, ‑ае.
Які змяшчае ў сабе карбанат (у 1 знач.).
карбанізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе;
Правесці (праводзіць) карбанізацыю.
карбанізацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для карбанізацыі.
карбаніза́цыя, ‑і,
1. Насычэнне якога‑н. раствору, вадкасці вуглякіслым газам.
2. Спосаб умацавання будаўнічых матэрыялаў, якія змяшчаюць вапну, шляхам апрацоўкі іх вуглякіслым газам.
[Ад лац. carbo, carbonis — вугаль.]
карбані́т, ‑у,
Выбуховае рэчыва, якое складаецца з нітрагліцэрыны, аржаной мукі і салетры; слабы дынаміт.
[Лац. carbo, carbonis — вугаль.]
карбару́нд, ‑у,
Злучэнне крэмнію з вугляродам — вельмі цвёрдае крышталічнае рэчыва, якое прымяняецца для шліфоўкі сталі, вырабу вогнетрывалых матэрыялаў і пад.
[Ад лац. carbo — вугаль і ням. rund — круглы.]
карба́с, ‑а,
Вялікая паморская лодка з высокімі бартамі, прызначаная для перавозкі грузаў.
карбафо́с, ‑у,
Фосфараарганічны прэпарат для барацьбы са шкоднымі насякомымі і кляшчамі.
карбі́д, ‑у,
Злучэнне металу і некаторых металоідаў з вугляродам.
[Ад лац. carbo — вугаль і грэч. eidos — від.]