камі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які выклікае смех; забаўны. Камічны танец. Камічная паходка. Камічная міна. □ — Вельмі арыгінальны чалавек і столькі розных камічных гісторый ведае. Рамановіч.
2. Камедыйны. Камічны акцёр. Камічная роля. Камічны талент. Камічная опера.
камкава́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і камякаваты.
камлёвы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да камля. Камлёвая частка дрэва.
камлі́сты, ‑ая, ‑ае.
З тоўстым камлём. Камлісты дуб. □ Бягуць па .. [рэчцы] таўсматыя камлістыя яліны. Крапіва.
камло́т, ‑у, М ‑лоце, м.
Тоўстая баваўняная або шарсцяная тканіна з чорных і карычневых нітак.
[Ад фр. camelot — тканіна з шэрсці ангорскай казы.]
камло́тавы, ‑ая, ‑ае.
Зроблены, пашыты з камлоту. Камлотавая сукенка.
камлы́га, ‑і, ДМ ‑лызе, ж.
Вялікі бясформенны кусок, абломак якой‑н. цвёрдай масы. Раскідаючы ў бакі камлыгі сплюшчанай дарожкай зямлі,.. паволі паўзлі танкі. Стаховіч.
камлы́жына, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і камлыга.
камлю́к, ‑а, м.
Разм. Ніжняя частка ствала дрэва; камель. На тым месцы, дзе во толькі шумела дрэўца, тырчаў тонкі камлюк. Лупсякоў. Адны тонкія камлюкі асінніку, бярэзніку, ды гнілое, збуцвелае ламачча. Сачанка.