зала́зіць, ‑лажу, ‑лазіш, ‑лазіць.
Незак. да залезці.
залакірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Пакрыць лакам пашкоджаныя месцы ў якой‑н. палакіраванай рэчы.
залакіро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да залакіраваць.
залама́ны і зало́маны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад заламаць 1.
залама́цца, ‑ломіцца; зак.
1. Сагнуўшыся, надламацца. Шыла заламалася ў падэшве бота.
2. Разм. Крута завярнуць убок (пра дарогу, рэчку і пад.). У лагчыне, праз мост пераскочыўшы, каленам заламаўся шлях. Скрыган.
3. перан. Страціць сілу, разбег. Гэта на нашых грудзях Заламаліся хвалі, Што над Еўропай, Як чорная ноч, бушавалі. Танк.
залама́ць 1, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; зак.
1. што. Сагнуўшы, надламаць. Заламаць галінку на дрэве.
2. Разм. Крута павярнуць убок. Арцём звярнуў на агароды, шуснуў у каноплі, адтуль разораю між капусты забег у падворак Юркі Труса, з надворка заламаў у вулачку. Колас.
3. што. Разм. Надта дорага запрасіць. Зарослы сівой шчацінай дзед, перш чым перавезці Сяргея цераз Прыпяць, заламаў дзвесце рублёў. Навуменка.
•••
Асінку заламаць — даць зарок не рабіць чаго‑н., палажыць канец чаму‑н.
Заламаць залом (уст.) — зблытаць і заламаць на чыім‑н. полі пук жытніх сцяблоў з мэтай паклікаць бяду на гаспадара поля (з павер’я забабонных людзей).
Заламаць рукі — моцна загнуць каму‑н. рукі назад, за спіну.
Заламаць шапку — надзець шапку набакір або ссунуць яе на патыліцу.
залама́ць 2, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; зак.
Разм. Пачаць ламаць.
зала́паны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Брудны ад частага дакранання рук. Калі Павал і Алесь вярнуліся да прызбы, дзед сядзеў ужо з пацьмянелай, залапанай лірай на каленях. Караткевіч.
залапата́ць, ‑пачу, ‑почаш, ‑поча; зак.
Пачаць лапатаць. // Пралапатаць. Толькі крыллем залапоча певень Ды плёсне сом у завадзі ракі. Свірка. Раптам зусім блізка ад мяне, справа, нешта моцна залапатала і чмякнулася на зямлю. Ляўданскі.
залапаце́ць, ‑пачу, ‑почаш, ‑поча; зак.
Разм. Пачаць лапацець. // Пралапацець. Ачнулася [Поля], калі ў галлі над самай галавой нешта раптам залапацела — мусіць, птушка спрасоння папраўляла крыло. Арочка.
зала́паць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
Разм. Забрудзіць, запэцкаць частым дакрананнем рук. Залапаць фарбаваныя дзверы.
зала́паць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць лапаць.