навізна́, ‑ы, ж.
1. Уласцівасць і якасць новага (у 2, 3 знач.). Навізна поглядаў. Навізна ўражанняў.
2. Нешта новае, незнаёмае; тое, што нядаўна адчулі, аб чым нядаўна дазналіся. І кожны раз гэты горад, родны і блізкі, радаваў і хваляваў светлай навізной. Хадкевіч. Усё.. [у кватэры] вабіла навізною, а хатнія рэчы былі расстаўлены па-старому. Кулакоўскі.
навіна́, ‑ы́; мн. наві́ны, ‑ві́н; ж.
1. Атрыманая зусім нядаўна вестка. Апошнія навіны. □ І бацька ў вольныя часіны Расказваў дома ўсе навіны І чуткі ўсе наконт зямелькі. Колас.
2. Уласцівасць і стан новага; навізна. Пабегаўшы па дварэ, вучні зноў прыйшлі ў школу. Яна ўжо не страшыла іх сваёю навіною. Колас.
3. Нешта новае, незнаёмае. [Павал:] «Многа яшчэ будзе думак новых і навін за жыццё». Чорны. Працаваць самастойна для мяне было ўжо не навіной. Даніленка.
4. Абл. Хлеб новага ўраджаю, новае збожжа. І шэптам ласкі на выбітым полі, Як сонца, плыве навіна. Колас.
•••
Навіна з барадою — старая навіна.
наві́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Што‑н. новае, што нядаўна з’явілася. Дзяўчаты і хлопцы пытаюцца пра навінкі савецкай літаратуры, называюць імёны любімых кінаакцёраў, балерын. Брыль. — Тут у нас сабіраюць унікальныя станкі, — нарэшце парушае маўчанне сакратар, — таму канвеера ці яшчэ якіх тэхнічных навінак, як бачыце, няма. Асіпенка.
2. Разм. Тое, што і навіна (у 1 знач.). Расказаць навінку. □ Пайшла [сяброўка], закружыла, панесла навінку, Пранесла праз горад да самага рынку. Броўка.
навінці́ць, ‑вінчу, ‑вінціш, ‑вінціць; зак., што.
Круцячы па вінтавой разьбе, надзець; нашрубаваць. Навінціць гайку.
наві́нчванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. навінчваць — навінціць.
наві́нчвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да навінчваць.
наві́нчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да навінціць.
навіса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да навіснуць.
наві́слы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. незал. пр. ад навіснуць.
2. у знач. прым. Які навісае, спускаецца зверху. Навіслыя бровы. Навіслыя галіны. □ Вострыя зубцы вяршынь елак, здаецца, краналіся навіслых хмар. Пестрак. Пятляе і віхляе рачулка між лазнякоў, падт[а]чвае навіслыя тарфяныя берагі. Навуменка.
наві́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Спусціцца, звесіцца нізка над чым‑н., на што‑н. Вунь навіслі нізка Вербы над вадою. Журба. Шапкі на галаве ў.. [Юркі] не аказалася,.. і пасмы чорных пераблытаных валасоў навіслі на самыя вочы. Васілёнак.
2. Распасцерціся, апусціцца, размясціцца нізка над чым‑н. [Туман] згусціў паветра, павіс над зямлёй, як полаг. Няхай. Над возерам навісла вялізная чорная хмара, стала холадна. Гурскі. Шэрае неба нізка павісла над зямлёю. Васілеўская. / Аб ночы, цішыні і пад. Над ціхай талаю зямлёю Навісла ночка той парою. Колас.
3. перан. Узнікшы, з’явіўшыся, пачаць пагражаць каму‑, чаму‑н. Над краінай навісла пагроза вайны. □ Нейкі здраднік данёс фашыстам, што Дулеба пайшоў у партызаны, і над яго сям’ёй навісла небяспека. Шчарбатаў.