Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нажабрава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нажабраваць.

нажабрава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

Разм. Многа, доўга пажабраваць.

нажабрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., чаго.

Просячы, жабруючы, назбіраць. Нажабраваць хлеба.

нажава́ны і нажо́ваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нажаваць.

нажава́цца, ‑жуюся, ‑жуешся, ‑жуецца; ‑жуёмся, ‑жуяцеся; зак., чаго.

Разм. Уволю, многа пажаваць, паесці.

нажава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; ‑жуём, ‑жуяце; зак., чаго.

Разжаваць што‑н. у нейкай колькасці. Нажаваць хлеба.

нажавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да нажоў. Нажавы цэх. // Зроблены пры дапамозе нажа. Нажавая работа. Нажавая рана.

2. Які мае нож. Нажавы апарат. □ У .. [байцоў] былі самазарадныя вінтоўкі з нажавымі штыхамі, поўныя падсумкі патронаў. Дамашэвіч.

нажадзю́б, ‑а, м.

Трапічная марская птушка, блізкая да чаек.

нажа́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Звярнуцца да каго‑н. са скаргай на каго‑, што‑н.; пажаліцца, паскардзіцца. Пажаліцца на суседзяў.

нажартава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.

Разм. Уволю, многа пажартаваць. І нажартаваўся Міканор, і насмяяўся, гледзячы на малых, і нарабіўся, пакуль вярнулася з царквы Вольга з бацькамі і чалавекам. Мележ.