Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нас,

гл. мы.

насаба́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Груб., фам. Налаўчыцца, прывыкнуць што‑н. рабіць. [Варанецкі:] — Вы думаеце, што я ў сельскай гаспадарцы акадэмік?.. Гэта цяпер я крыху насабачыўся. А тады... Дуброўскі.

насавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да носа (у 1, 2 знач.). Насавыя адтуліны. Насавыя косці. Насавая частка катэра.

2. Які выгаворваецца ў нос. Насавыя гукі.

3. Які знаходзіцца на носе судна, самалёта і інш. Насавыя гарматы крэйсера.

насагло́тачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да насаглоткі.

насагло́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Верхняя частка глоткі, якая размешчана ззаду насавой поласці і пераходзіць у глотку. Захвоованне насаглоткі.

насагло́ткавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і насаглотачны.

наса́дачны, ‑ая, ‑ае.

Які насаджваецца на што‑н. Насадачная лінза.

насаджа́льнік, ‑а, м.

Кніжн. Асоба, якая распаўсюджвае, укараняе што‑н. (якія‑н. ідэі, парадкі і пад.).

наса́джаны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад насадзіць ​1 (у 1–3 знач.).

наса́джаны 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад насадзіць ​2 (у 1 знач.).

насаджа́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

1. Змясціць, размясціць дзе‑н. вялікую колькасць каго‑, чаго‑н. Насаджаць дзяцей у аўтобус. Насаджаць пірагоў у печ.

2. Пасадзіць у некалькі прыёмаў або нейкую колькасць (пра расліны, дрэвы). Насаджаць маладых дрэў.

3. Разм. Пабоямі нарабіць (сінякоў, гузоў і пад.). Не надта хочацца .. [Аўдолі] ўмешвацца ва ўнутраныя справы, падлічваць, хто каму больш сінякоў насаджаў, ды нічога не зробіш — улада. Крапіва.

насаджа́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да насадзіць ​1 (у 3, 4 знач.).