Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нат,

Разм. Скарочаная форма слова «нават».

натава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да натаваць.

натава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

Запісваць, браць на заметку. Натаваць выступленне прамоўцы ў блакнот.

наталі́цца, ‑талюся, ‑толішся, ‑толіцца; зак.

Задаволіцца, заспакоіцца (пра патрэбы, жаданні і пад.).

наталі́ць, ‑талю, ‑толіш, ‑толіць; зак., што.

Задаволіць, заспакоіць (патрэбы, жаданні і пад.). Як толькі Чубар наталіў голад, неспадзявана пачаўся бой. Чыгрынаў. Зямля збірала з траў расіны. Хацела прагу наталіць, Не наталіла і прасіла: — Піць! — Піць! Калачынскі.

наталя́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да наталіцца.

2. Зал. да наталяць.

наталя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да наталіць.

натамі́цца, ‑тамлюся, ‑томішся, ‑томіцца; зак.

Утаміцца, змарыцца; змучыцца. Доктар так натаміўся за гэты дзень, што ледзь дабрыў дадому. Шамякін. За дзень мы натаміліся страшэнна, але гэта была прыемная стома. Скрыган. Да вечара працавалі ў рове, секлі апошнія.. елкі. Потым выцягвалі іх на вяроўках наверх. Натаміліся ўсе, але ніхто не скардзіўся. Асіпенка.

натамі́ць, ‑тамлю, ‑томіш, ‑томіць; зак., каго-што.

Утаміць, змарыць; змучыць. Шчупак, брат, ёмкі: на паўпуда, Але сарваўся. Ах, паскуда! І натаміў, як мае быць. Колас. Першы знямогся хранаметражыст. Ён добра натаміў ногі і апоўдні прылёг пад сасной. Мяжэвіч.

натамля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да натаміцца.

2. Зал. да натамляць.