Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

наш, ‑ага, м.; наша, ‑ай, ж.; наша, ‑ага, н.; мн. нашы, ‑ых.

1. займ. прыналежны да мы. Наш горад. Наш дом. □ Белыя бярозкі беларускія Міла так аздобілі наш край. Шымук. Тут стаяла наша хата. Вось на гэтым месцы, ля сцяны, — мой ложак. Аляхновіч. // Які мае адносіны да нас, як членаў якога‑н. калектыву; які складаецца з нас. Наша сям’я. Наш клас. □ [Андрэй Міхайлавіч:] — За вашай работай мы будзем сачыць. І прашу паверыць мне, што клапаціцца аб вас будзе цяпер увесь наш атрад. Якімовіч. // Які знаходзіцца ў сваяцкіх, сяброўскіх і інш. адносінах з намі. Нашы таварышы. □ Яшчэ зранку, на досвітку, пайшоў наш дзядзька на рум біць калоды. Колас. // Які звязаны з намі, датычыцца нас. У наш час.

2. у знач. наз. на́ша, ‑ага, н. Разм. Тое, што належыць, уласціва нам. Наша нам і застанецца.

3. у знач. наз. нашы, ‑ых. Разм. Блізкія нам людзі, сваякі, таварышы. «Нашы ідуць!..» Гэтыя словы запоўнілі цяпер душы нявольнікаў. Маўр.

•••

Ведай (знай) нашых; няхай ведаюць (знаюць) нашых гл. ведаць.

Дзе наша не прападала гл. прападаць.

І нашым і вашым — адным і другім адначасова (служыць, дагаджаць і пад.).

Наш брат гл. брат.

Наш чалавек гл. чалавек.

нашапта́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нашаптаць.

нашапта́цца, ‑шапчуся, ‑шэпчашся, ‑шэпчацца; зак.

Уволю, многа пашаптацца.

нашапта́ць, ‑шапчу, ‑шэпчаш, ‑шэпча.

Зак. да нашэптваць.

нашарава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нашараваць.

нашарава́цца, ‑руецца; зак.

Стаць нашараваным, нацёртым, начышчаным.

нашарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Начысціць, нацерці да бляску, навесці глянец. Нашараваць самавар. Нашараваць медны таз.

нашармака́, прысл.

Груб. Не плацячы грошай, за чужы кошт. Машыніст другога паравоза .. надумаў пракаціцца нашармака. Шынклер. — Заўсёды знойдуцца аматары пакарыстацца відовішчам нашармака. «ЛіМ».

нашаро́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. нашароўваць — нашараваць.

нашаро́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да нашаравацца.

2. Зал. да нашароўваць.