Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

напава́л, прысл.

Адразу насмерць. Аднойчы ў баі пад Трубчэўскам быў напавал забіты камандзір. Краўчанка. // перан. Вельмі моцна. Лічбы б’юць напавал. □ Сяло маўчала, быццам карнавал Спраўляла смерць, і зараз у цішы Усе спалі, змораныя напавал. Танк.

напаве́р, прысл.

У доўг, у крэдыт. Адпусціць тавару напавер. □ У Пінску .. [Лабановіч] і краму сабе аблюбаваў, дзе можна браць сёе-тое напавер, бо грошы не заўсёды бываюць у кішэні. Колас.

напаве́рх, прысл.

Разм. Наверх, на паверхню. Першыя замахі былі няўдалыя: то каса ўразалася ў густую траву адною пяткаю, а носік, яе выскакваў напаверх.., то насок касы ўпіваўся ў зямлю. Сабаленка. Рыбкая драбяза выплеснулася напаверх, ратуючыся ад хцівага шчупака. Лынькоў. Глыбока схаваны боль раптам прабіваецца напаверх. Клышка.

напагато́ве, прысл.

У стане гатоўнасці. Быць напагатове. □ У тамбурах з аўтаматамі напагатове стаялі салдаты. Сіняўскі. Запраўленая і дагледжаная з вечара машына была напагатове. Б. Стральцоў.

напагато́ў, прысл.

Спец. У выразе: узяць напагатоў — пра ружэйны прыём, пры якім ружжо трымаецца ў гатовым да стральбы становішчы.

напа́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Хуткае дзеянне, накіраванае на каго‑, што‑н. для захопу, грабяжу, забойства і пад. На вялікім скрыжаванні адбыўся напад на нямецкую аўтакалону. Чорны. Загарэўся бензасклад — галоўны аб’ект нападу. Шамякін.

2. Абвінавачванні, папрокі, з якімі выступаюць супроць каго‑, чаго‑н. Напад ідэалагічнага праціўніка. □ Шумлівыя напады на апавяданне [Дудара] «Вецер з усходу» больш тлумачыцца тым, што крытыкі бачылі ў ім тое, чаго, па сутнасці, там не было. Звонак.

напа́дацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Упасці многа раз. Міхась успомніў, як ён упершыню выйшаў з канькамі на лёд.. Ён так нападаўся тады і змарыўся, што назаўтра ледзьве з пасцелі падняўся. Якімовіч.

напа́даць, ‑ае; зак.

Падаючы, набрацца ў вялікай колькасці. За гэтыя дні з бярозы нападала на дарогу многа жоўтых лісткоў. Чорны.

напада́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да напасці.

напада́ючы, ‑ага, м.

Адзін з ігракоў нападзення ў гульнях (у футбол, хакей і пад.). Цэнтральны пападаючы.

нападвя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Падвязаць многа чаго‑н. Нападвязваць галін.