Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нацадзі́цца, ‑цадзіцца; зак.

Цэдзячыся, напіцца ў што‑н.

нацадзі́ць, ‑цаджу, ‑цэдзіт, ‑цэдзіць; зак., чаго-што.

Цэдзячы, наліць нейкую колькасць чаго‑н. Нацадзіць вады з крана. // Цэдзячы, напоўніць што‑н. вадкасцю. Нацадзіць гладыш малака.

нацалава́цца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца; зак.

Нацешыцца ўволю пацалункамі. Калі пачалі развітвацца і маці хацела пацалаваць.. [Макара], дык ён адштурхнуў яе, чамусьці засаромеўшыся.. Праўда, ён развітаўся за руку і з Ксенькай, але з ёю ён нацалаваўся напярэдадні. Асіпенка.

нацалава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., каго.

Пацалаваць многа раз.

нацані́ць, ‑цаню, ‑цэніш, ‑цаніць; зак., што.

Правесці павышэнне цаны (цэн) на што‑н.

наца́цкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Многа, доўга пацацкацца.

на́це, часціца.

1. Тое, што і на ​2 (у 1 знач.), толькі пры ветлівым звароце або звароце да многіх. [Карэспандэнт:] — Вось наце, прачытайце, я напісаў апавяданне. Сабаленка. [Родны:] Наце вам і мае гранаты. Бывайце, таварыш лейтэнант! Крапіва.

2. Ужываецца пры выказванні здзіўлення, гневу і пад. Наце ж вам, такое здарэнне ў такі позні час!

наце́льнік, ‑а, м.

Матроская паласатая трыкатажная рубашка, якая надзяваецца на цела. Юрка Федарынчык, зняўшы пінжак і застаўшыся ў адным матроскім нацельніку, нервова перабіраў рычажкі радыёстанцыі. Шыловіч.

наце́льны, ‑ая, ‑ае.

Які носіцца непасрэдна на целе. Нацельная бялізна.

наце́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нацяпліць.