Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нам,

гл. мы.

намага́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. намагацца — намагчыся.

2. Фізічнае, разумовае або душэўнае напружанне, накіраванае на што‑н. З вялікім намаганнем.. [старому] ўдалося сесці. Мележ. Зямля шчодра дзякуе клапатліваму працаўніку за яго турботы і намаганні. «Полымя». Мікалай адчуў, што хвалюецца, і прыклаў усе намаганні, каб супакоіцца. Шамякін.

намага́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. з інф. Сіліцца, старацца што‑н. зрабіць. Дзіця намагалася сесці і зноў падала. Гроднеў. Віцька намагаўся нешта сказаць, ды ўсё не мог. Пянкрат.

2. Дамагацца выканання, ажыццяўлення чаго‑н., настойваць на чым‑н. — Не, ты мне ўсё-такі скажы, — намагаўся Шыпулька. — Прызнайся, а то я збягу з гэтага будаўніцтва: каго ты любіш? Кулакоўскі.

намага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і намагацца. — Расказвай, Васіль, пра ўраджай, пра жыццё ў нашых калгасах, — памагаў Янук. Кулакоўскі. «Пасажыры» памагалі ўсе сілы, каб ляжаць нерухома. Новікаў.

намагі́льны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца, стаіць на магіле. Намагільны помнік.

намагні́ціцца, ‑ніціцца; зак.

Атрымаць якасці магніта. Жалеза намагніцілася.

намагні́ціць, ‑нічу, ‑ніціш, ‑ніціць; зак., што.

Падаць якасці магніта. Намагніціць сталёвы стрыжань.

намагні́чанасць, ‑і, ж.

Стан цела, якое падверглася намагнічванню. // Велічыня, якая характарызуе такі стан цела.

намагні́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад намагніціць.

намагні́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. намагнічваць — намагніціць.