Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

наэлектрызава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад наэлектрызаваць.

наэлектрызава́цца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зарадзіцца электрычнасцю.

2. перан. Прыйсці ў вельмі ўзбуджаны стан.

наэлектрызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., каго-што.

1. Зарадзіць электрычнасцю. Наэлектрызаваць сталёвы шар.

2. перан. Давесці да вельмі ўзбуджанага. стану. Наэлектрызаваць гледачоў.

наэлектрызо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да наэлектрызавацца.

2. Зал. да наэлектрызоўваць.

наэлектрызо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да наэлектрызаваць.