Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

наба́вачны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які з’яўляецца набаўкай (у 2 знач.).

наба́віць, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак., што і чаго.

Прыбавіць, дабавіць звыш таго, што ёсць, як было дамоўлена. — Справядлівы.. [Вэня Шпулькевіч] чалавек, мне за фатыгу заўсёды, бывала, заплаціць і яшчэ крыху набавіць. Чорны. // Павялічыць (цану, суму, плату і пад.). Проста яго ўпрошвалі набавіць цану, але Лапко не парушаў сваіх прынцыпаў. Колас.

набадзя́цца, ‑дзяюся, ‑дзяешся, ‑дзеецца; зак.

Разм. Пабадзяцца многа, уволю.

на́бадры, ‑аў; адз. няма.

1. Паўшоры; шлеі.

2. Разм. Тое, што і шоры (у 1 знач.).

набажэ́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да набажэнства.

набажэ́нства, ‑а, н.

Царкоўная служба, богаслужэнне. Сёння ў касцёле першае набажэнства. Колас. Як пачалося набажэнства і выпаў час адпачыць, .. [званар] прысеў на невялікі ўслон.. і закурыў. Лупсякоў.

набакі́р, прысл.

Ссунуўшы, ссунуўшыся на адзін бок, на вуха (аб манеры насіць галаўны ўбор). Напяваючы песню, насунуўшы шапку набакір, вяртаўся Ясь дамоў. С. Александровіч. Сцяпанаў быў у новенькай гімнасцёрцы, галіфэ, у зухавата ссунутай набакір фуражцы. Алешка.

набала́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Уволю нагаварыцца.

набалбата́цца, ‑бачуся, ‑бочашся, ‑бочацца; зак.

Разм. Уволю нагаварыцца; доўга пабалбатаць.

набалбата́ць, ‑бачу, ‑бочаш, ‑боча; зак., чаго і без дап.

Разм. Нагаварыць многа лішняга, непатрэбнага. Пабалбатаць лухты. □ [Алена:] — Больш слухайце вы яго, Антон Сафронавіч, дык .. [Хаецкі] вам набалбоча. Паслядовіч.