начава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; незак.
Спаць дзе‑н. усю ноч. Дома [хлопцы] выпілі па кубку малака з хлебам ды падаліся на вышкі. Цяпер яны начавалі на вышках, над хатай. Якімовіч. Сёння.. [Алег з бацькам] начавалі ў вялізным бары, які стаяў ля крутой лукавіны Дрыгвянкі. Гамолка.
•••
Дняваць і начаваць гл. дняваць.
начадзі́ць, ‑чаджу, ‑чадзіш, ‑чадзіць; зак.
Напусціць чаду, куродыму. Некаторыя, варачы страву, да таго начадзілі, што не было чым дыхаць. Гурскі. Бяроста затрашчала, скруцілася, начадзіла пахучым дымам. Шамякін.
начака́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., чаго.
Чаканячы, вырабіць у якой‑н. колькасці.
начака́ньвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да начаканьваць.
начака́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да начаканіць.
начака́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Доўга прачакаць. Начакацца адказу. □ Мужчыны дзень пры дні выязджалі ў поле, бо начакалася зямля за зіму плугоў. Чорны.
нача́льнік, ‑а, м.
Асоба, якая ўзначальвае што‑н., кіруе, загадвае чым‑н. Начальнік заставы .. поглядам ваеннага чалавека акінуў дзеда Талаша з галавы да ног. Колас. На голас афіцэра выскачыў з сянец дзяншчык, але начальнік махнуў яму рукой і той падаўся назад у хату. Лынькоў. Чырвоная шапка начальніка толькі мільгане на пероне, а потым і знікне за дзвярыма станцыі. Пестрак.
•••
Земскі начальнік — службовая асоба ў сельскай мясцовасці ў дарэвалюцыйнай Расіі.
нача́льніцкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да начальніка, належыць начальніку. Стаялі афіцэры, выцягнутыя ў струнку, чакалі начальніцкага загаду. Лынькоў. У той жа самы момант салдат.. раптам махнуў рукою і пабег у начальніцкі вагон. Чорны.
2. Поўны важнасці, строгасці; уладны. Сядзіць .. [Скок] з начальніцкім выглядам за перапэцканым у чарніла крываногім сталом і старанна хукае на пячатку, быццам яна замерзла. Сяркоў. Пан Крулеўскі гаварыў цяпер па-польску, і ў голасе чуўся халодны, .. начальніцкі тон. Колас.