Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

накава́ны і нако́ваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад накаваць.

накава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; ‑куём, ‑куяце; зак., чаго.

Нарабіць каваннем нейкую колькасць чаго‑н. Накаваць падкоў.

накадзі́ць, ‑каджу, ‑кадзіш, ‑надзіць; зак.

Накурыць, надыміць ладанам.

нака́з, ‑у, м.

1. Павучальнае настаўленне. Бацькоўскі наказ. □ Маці сама дала наказ быць не горшым, чым дзеці ў добрых людзей... Брыль.

2. Загад або распараджэнне. [Антанюк:] — Сувязной, якую мы паслалі ў Казюры да Марыны, я даў наказ: пастарацца ўгаварыць малодшага [сына] застацца з маці. Шамякін.

3. Дзяржаўны акт, у якім змешчаны інструкцыі аб выкананні загаду, распараджэння. Наказ Савета Працы і Абароны. // Пажаданні, патрабаванні і задачы, якія выказваюцца выбаршчыкамі свайму дэпутату ў вуснай ці пісьмовай форме.

наказа́ць, ‑кажу, ‑кажаш, ‑кажа; зак., каму і без дап.

1. Паведаміць, сказаць што‑н. каму‑н. праз каго‑н. [Дзядзька Нічыпар:] — Калі спатрэбіцца фурманка, дык накажыце мне. Колас. Наказалі з дому, што захварэла маці. С. Александровіч. Змітрок наказаў праз паштальёна, каб да яго ўвечары прыйшоў Кірыл. Кавалёў.

2. Даць наказ, распараджэнне. Міхал наказаў падручнаму сачыць за печчу і падаўся ў лабараторыю. Карпаў. — Сачыце за параненай, — адышоўшыся, наказала Наталля Максімаўна дзяжурнай медсястры. — Калі яна адчуе сябе хоць крыху горш, клічце мяне. Дудо.

3. Разм. Нагаварыць, сказаць многа чаго‑н. [Якім Анішчык:] — Прабачце, наказаў вам немаведама колькі, — мо ногі забалелі, слухаўшы стоячы. Мурашка.

нака́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да наказаць.

наказны́, ‑ая, ‑ое.

Уст. У якім змешчаны наказ. Наказная грамата.

накаксава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад накаксаваць.

накаксава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; чаго.

Прыгатаваць нейкую колькасць вугалю каксаваннем.

нака́л, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. накаліць.

2. Ступень свячэння раскаленага цела; напал. Накал ніці лямпачкі.

3. перан. Высокая ступень напружання, узбуджэння. Палемічны накал. Накал гневу. □ Ёсць людзі, якіх перашкоды не толькі не палохаюць, а выклікаюць яшчэ большы накал і ахвоту да справы. Паслядовіч.