наш, ‑ага, м.; наша, ‑ай, ж.; наша, ‑ага, н.; мн. нашы, ‑ых.

1. займ. прыналежны да мы. Наш горад. Наш дом. ▪ Белыя бярозкі беларускія Міла так аздобілі наш край. Шымук. Тут стаяла наша хата. Вось на гэтым месцы, ля сцяны, — мой ложак. Аляхновіч. // Які мае адносіны да нас, як членаў якога‑н. калектыву; які складаецца з нас. Наша сям’я. Наш клас. ▪ [Андрэй Міхайлавіч:] — За вашай работай мы будзем сачыць. І прашу паверыць мне, што клапаціцца аб вас будзе цяпер увесь наш атрад. Якімовіч. // Які знаходзіцца ў сваяцкіх, сяброўскіх і інш. адносінах з намі. Нашы таварышы. ▪ Яшчэ зранку, на досвітку, пайшоў наш дзядзька на рум біць калоды. Колас. // Які звязаны з намі, датычыцца нас. У наш час.

2. у знач. наз. наша, ‑ага, н. Разм. Тое, што належыць, уласціва нам. Наша нам і застанецца.

3. у знач. наз. нашы, ‑ых. Разм. Блізкія нам людзі, сваякі, таварышы. «Нашы ідуць!..» Гэтыя словы запоўнілі цяпер душы нявольнікаў. Маўр.

•••

Ведай (знай) нашых; няхай ведаюць (знаюць) нашых гл. ведаць.

Дзе наша не прападала гл. прападаць.

І нашым і вашым — адным і другім адначасова (служыць, дагаджаць і пад.).

Наш брат гл. брат.

Наш чалавек гл. чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)