навінка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Што‑н. новае, што нядаўна з’явілася. Дзяўчаты і хлопцы пытаюцца пра навінкі савецкай літаратуры, называюць імёны любімых кінаакцёраў, балерын. Брыль. — Тут у нас сабіраюць унікальныя станкі, — нарэшце парушае маўчанне сакратар, — таму канвеера ці яшчэ якіх тэхнічных навінак, як бачыце, няма. Асіпенка.

2. Разм. Тое, што і навіна (у 1 знач.). Расказаць навінку. ▪ Пайшла [сяброўка], закружыла, панесла навінку, Пранесла праз горад да самага рынку. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)