камі́сія, ‑і, ж.
1. Група асоб як орган, што ўтвараецца напастаянна або часова для выканання пэўных задач. Выбарчая камісія. Следчая камісія. Прыемная камісія. □ Трывожыліся не на жарты члены рэвізійнай камісіі, спяшаліся да кааператыва, правяралі замкі, накладвалі пячаці. Лынькоў. Ад імя камісіі Іван Паўлавіч зачытаў вынікі экзаменаў і павіншаваў вучняў са сканчэннем школы. Васілевіч.
2. Орган дзяржаўнага кіравання, які выконвае пэўныя функцыі. Дзяржаўная планавая камісія.
3. Дагавор, паводле якога адзін бок абавязваецца за ўзнагароду зрабіць пэўныя здзелкі ад свайго імя па даручэнню і за кошт другога боку.
•••
Канфліктная камісія — камісія, якая вырашае спрэчкі і канфлікты паміж адміністрацыяй і работнікамі прадпрыемства, паміж прадпрыемствамі і інш.
На камісію — для продажу за пэўную ўзнагароду (здаць, прыняць).
[Ад лац. commissio — даручэнне.]
камісіяне́р, ‑а, м.
Пасрэднік у гандлёвых здзелках, які выконвае за ўзнагароду гандлёвыя даручэнні. Мінская гарадская ўправа закупіла ў Кіеўскай губерні партыю мукі праз нейкага камісіянера.. Апошні, карыстаючыся цяжкім становішчам, даставіў муку, непрыгодную для спажывання. «Весці».
[Фр. commissionare.]
камісіяне́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да камісіянера. Камісіянерскія абавязкі. Камісіянерскія даручэнні.
каміта́т, ‑а, М ‑таце, м.
Найбольш буйная адзінка адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення ў Венгрыі.
[Ад лац. comitatus — вобласць.]
камітэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Асоба, якая даручае камісіянеру заключыць якую‑н. здзелку: куплю, продаж і інш.
[Ад лац. committens, committentis — які даручае.]
камітэ́т, ‑а, М ‑тэце, м.
1. Выбарны орган, які кіруе якой‑н. работай. Партыйны камітэт. Выканаўчы камітэт. Камітэт камсамола. Мясцовы камітэт. Бацькоўскі камітэт.
2. Орган дзяржаўнага кіравання, які выконвае пэўныя функцыі. Камітэт па справах фізкультуры і спорту пры Савеце Міністраў Саюза ССР.
[Фр. comité ад лац. commitere — даручаць.]
камітэ́тчык, ‑а, м.
Разм. Член камітэта. Настаўнік перапісаў на паперы прозвішчы камітэтчыкаў і падаў паперу бліжэйшым, каб на ёй распісаліся. Галавач. Мацей Сіпак падбіваў камітэтчыкаў на пабудову паравога млына, абяцаў і грошы пазычыць і рабочай сілай дапамагчы. Лынькоў.
камітэ́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да камітэта, належыць яму. Спрытны кулачок у свой час паставіў быў справу, што на яго працавалі і камітэцкія ветракі і цагельня. Лынькоў.
камі́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць камічнага. Камічнасць сітуацыі.