Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

закруці́ць 1, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак., каго-што.

1. Скруціць; завіць. Закруціць дрот. Закруціць вусы. □ Пані Авяліна пачала папраўляць валасы, каб закруціць на скронях і ля вушэй завітушкі. Бажко. // Загнуць, заламаць. Хтосьці схапіў Юрку за рукі і закруціў іх назад. Курто. // Замацаваць, завязаць (дротам і пад.). Коля стаяў і чакаў, покуль Крамарэвіч закруціў дротам сенцы. Чорны.

2. Абматаць вакол чаго‑н. Закруціць на шыю шалік. Закруціць хустку на галаву.

3. Загарнуць у што‑н., абматаць чым‑н. [Шура] закруціла ў коўдру дзіця, узяла на рукі, выйшла на вуліцу. Арабей.

4. Круцячы, зашрубаваць. Закруціць гайкі. // Павярнуўшы, перакрыць. Закруціць кран.

5. Разм. Моцна захапіўшы, стаміць. — Закруціла мяне любоў з гэтай Лёлькай, месца сабе не знайду. Быкаў.

•••

Закруціць гайку (гайкі) — тое, што і падкруціць гайку (гайкі) (гл. падкруціць).

Закруціць галаву каму — а) выклікаць пачуццё кахання да сябе; б) стаміўшы чым‑н., збіць з толку.

закруці́ць 2, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак.

Разм. Пачаць круціць.

закру́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад закруціць ​1.

закруча́сты, ‑ая, ‑ае.

Выгнуты, пакручасты. Буйвалы павольна ступалі, важна пешчы свае цяжкія закручастыя рогі. Самуйлёнак.

закру́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. закручваць — закруціць ​1.

закру́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да закруціцца ​1.

2. Зал. да закручваць.

закру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да закруціць ​1.

закрыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. закрываць — закрыць.

закрыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да закрыцца.

2. Зал. да закрываць.

•••

Рот не закрываецца ў каго гл. рот.

закрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да закрыць.

закрыві́цца, ‑крывіцца; зак.

Разм. Стаць крывым; скрывіцца. Цвік закрывіўся.