капіталіза́цыя, ‑і, ж.
1. Пераход на капіталістычны шлях развіцця; укараненне форм капіталістычнай гаспадаркі. Капіталізацыя сельскай гаспадаркі.
2. Ператварэнне прыбавачнай вартасці ў капітал (у 1 знач.).
3. Вызначэнне вартасці прадпрыемства або іншай маёмасці па гадавых даходах ад іх і існуючаму ў даны перыяд уліковаму працэнту ў капіталістычным грамадстве.
капіталі́зм, ‑у, м.
Грамадска-эканамічная фармацыя, заснаваная на прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці і эксплуатацыі наёмнай працы капіталам (змяняе феадалізм, папярэднічае сацыялізму — першай фазе камунізма). Капіталізмам называецца такое ўстройства грамадства, калі зямля, фабрыкі, прылады і інш. належаць невялікаму ліку землеўладальнікаў і капіталістаў, а маса народа не мае ніякай або амаль ніякай уласнасці і павінна таму наймацца ў работнікі. Ленін.
капіталі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Прадстаўнік пануючага класа капіталістычнага грамадства, які валодае капіталам і атрымлівае прыбавачную вартасць шляхам эксплуатацыі наёмнай працы. Клас капіталістаў.
2. Разм. Багацей, багатыр.
капіталі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да капіталіст.
капіталісты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да капіталізму, уласцівы яму. Капіталістычны лад. Капіталістычныя краіны. Капіталістычная вытворчасць.
капіта́льна, прысл.
Разм. Грунтоўна, салідна.
капіта́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з пашырэннем асноўных фондаў народнай гаспадаркі. Капітальнае будаўніцтва. // Істотны, асноўны, карэнны. Капітальны рамонт.
2. Грунтоўны, важны. Капітальнае навуковае даследаванне.
•••
Капітальная сцяна гл. сцяна.
Капітальныя ўкладанні гл. укладанне.
капіта́н, ‑а, м.
1. Афіцэрскае званне, якое ідзе за званнем старшага лейтэнанта. // Асоба, якая мае гэта званне. [Васіль] прайшоў праз усю вайну. Вырас, да капітана, камандзіра роты. Шамякін.
2. Начальнік, камандзір судна. Капітан карабля. □ — Вось падыходзіць да мяне капітан і пытае: «Як вы думаеце, дарагі Тапурыя, не будзе непагоды сёння на моры?» Самуйлёнак.
3. Кіраўнік спартыўнай каманды. Капітан футбольнай каманды.
•••
Капітан-лейтэнант — афіцэрскае званне ў ваенна-марскім флоце, якое ідзе за званнем старшага лейтэнанта. // Асоба, якая мае гэта званне.
Капітан 3‑га рангу — афіцэрскае званне ў флоце, якое ідзе за званнем капітан-лейтэнанта. // Асоба, якая мае гэта званне.
Капітан 2‑га рангу — афіцэрскае званне ў флоце, якое ідзе за званнем капітана 3‑га рангу. // Асоба, якая мае гэта званне.
Капітан 1‑га рангу — афіцэрскае званне ў флоце, якое ідзе за званнем капітана 2‑га рангу. // Асоба, якая мае гэта званне.
[Фр. capitaine.]
капітанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., што.
Абіваць мяккую мэблю скурай, тканінай і пад. такім чынам, каб абіўка ўтварала чатырохвугольнік з гузікамі паміж імі.
[Фр. capitonner — абіваць (мэблю).]