ка́пельны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да каплі. Капельнае ўвядзенне лякарства. Капельная інфекцыя.
ка́пер, ‑а, м.
1. Прыватнаўласніцкае судна, якое займалася (да сярэдзіны 19 ст.) у ваенны час з ведама свайго ўрада праследаваннем і захопам гандлёвых суднаў праціўніка і нейтральных краін, што перавозілі кантрабандныя грузы для ваюючай краіны.
2. Уладальнік такога судна.
[Гал. kaper.]
ка́перны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адпосіны да капера (у 1 знач.). Каперная аснастка.
ка́перскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да капера (у 2 знач.), належыць яму. Каперскае судна.
ка́перства, ‑а, н.
Промысел капера (у 2 знач.), марскі разбой.
ка́персы, ‑аў; адз. каперс, ‑а, м.
1. Паўднёвая куставая расліна з паўзучымі галінамі.
2. Пупышкі гэтай расліны, якія ў марынаваным выглядзе скарыстоўваюцца як прыправа.
[Грэч. kapparis.]
капе́ц, ‑пца, м.
1. Куча агародніны, накрытая ад марозу саломай і прысыпаная зверху зямлёй. Капец буракоў. □ Засыпаюць бульбу ў капцы таксама хлопцы. Выкопваюць доўгую прамавугольную яму, засцілаюць дол, берагі саломай і воз за возам насыпаюць высокі конус, які затым зноў накрываецца саломай і, засыпаецца зямлёй. Навуменка. Гаспадар сёння абладзіў капец бульбы, абгледзеў яго так, каб ніводная бульбіна не прапала. Сабаленка.
2. Насып са слупам як межавы знак. З капца тырчаў новы дубовы слупок, на абчасаным баку яго быў выпалены дзяржаўны герб. Галавач. Але праведзена граніца, На ёй пастаўлены капец, Парог паложаны — канец! Колас.
3. Разм. Насып, курган, звычайна надмагільны. Над гэтым салдацкім капцом дарагім Прашу аднагодкаў: праверце, Ці не зараслі дзе да родных магіл Сцяжыны — у полі і ў сэрцы! Гілевіч.
4. звычайна мн. (капцы́, ‑оў). Разм. Смерць, пагібель, канец. Доўга хварэў пан. Усе думалі, што капцы ўжо яму. Якімовіч.
капе́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Абл. Капа 1. Каля ног дзяўчынкі паднялася мяккая капешка, на якую так захацелася сесці з падскокам. Гарбук.
кап’ё, ‑я; мн. коп’і, ‑яў; н.
Даўнейшая колючая або кідальная зброя ў форме доўгага дрэўка з вострым металічным наканечнікам. // Спартыўны снарад такой формы. Кідаць кап’ё.
•••
Ламаць коп’і гл. ламаць.
капёр, капра́ і ка́пар 1, ка́пара, м.
1. Металічная або драўляная канструкцыя для забівання паляў. Важка бабай бухае капёр, заганяе ў дно глыбока палі. Русецкі.
2. Збудаванне над шахтай для ўстаноўкі пад’ёмніка. Там [у Салігорску] выраслі высачэзныя стальныя капры першых беларускіх шахт. Паслядовіч.