Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

караце́ць, ‑ее; незак.

Станавіцца карацейшым, менш працяглым у прасторы або ў часе. Блізілася восень, карацелі дні. Адамчык. Калі набліжаўся .. [настаўнік] да лямпы або адыходзіў ад яе, цень яго то падаўжаўся, то карацеў, а ў стыках сцяны і столі борздзенька пераломваўся і забягаў на столь. Колас.

караці́н, ‑у, м.

Аранжава-жоўты пігмент, які знаходзіцца ў моркве, гарбузах, яечным жаўтку і інш. і служыць матэрыялам для ўтварэння вітаміну А.

[Ад лац. carota — морква.]

караці́ць, ‑рачу, ‑роціш, ‑роціць; незак., што.

Рабіць карацейшым; пакарочваць. Караціць паліто. Караціць плацце. Караціць артыкул.

кара́цца, ‑аецца; незак.

1. Падвяргацца пакаранню, кары. Усякае злачынства караецца па закону.

2. Зал. да караць.

кара́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.

Падвяргаць пакаранню, кары. Караць па закону. Караць здраднікаў. □ Караюць баязліўцаў смерцю — Такі закон, закон вайны. Бачыла. // Асуджаць, дакараць. Сягоння я ў душы сябе караю, Чаму я без цябе, чаму адзін. Лойка.

карача́евец,

гл. карачаеўцы.

карача́еўка,

гл. карачаеўцы.

карача́еўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да карачаеўца, карачаеўцаў, належыць ім. Карачаеўская культура.

карача́еўцы, ‑аў; адз. карачаевец, ‑чаеўца, м.; карачаеўка, ‑і, ДМ ‑чаеўцы; мн. карачаеўкі, ‑чаевак; ж.

Адзін з народаў, які насяляе Карачаева-Чэркескую аўтаномную вобласць.

кара́чка,

гл. каракі.