Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

канчу́к, а́, м.

Разм. Раменны бізун. Хлопцы карчмара былі гультаі, і Борух.. паганяў іх канчуком. Бядуля.

канчу́р і канча́р, а́, м.

Абл. Аддзелены канец чаго‑н. Калі мы вярнуліся да агню, дыміліся толькі канчуры. Ермаловіч. Падняўшыся на локаць і папраўляючы канчары галавешак, звярнуўся да нас Адам. Нікановіч.

каньён, ‑а, м.

Глыбокая вузкая даліна, размытая ракой.

[Ісп. cañon.]

канькабе́жац, ‑жца, м.

Той, хто займаецца канькабежным спортам.

канькабе́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да катання на каньках, звязаны з ім. Канькабежны спорт. Канькабежная секцыя. Канькабежны касцюм.

ка́нькала, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай; ж.

Разм. Той, хто канькае, дакучае сваімі просьбамі, скаргамі.

ка́нькаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Назойліва прасіць аб чым‑н., скардзіцца на што‑н. — Як ні канькала, ні маліла, не даў каня ў нядзелю завезці парсючка ў Лашычы. Хадкевіч. Марта ішла следам, крыху супакоіўшыся, але ўсё яшчэ не пераставала канькаць аб сваіх патрэбах. Броўка.

канькі́, ‑оў; адз. канёк, ‑нька, м.

Вузкія сталёвым палазкі, якія прымацоўваюцца да абутку для катання на лёдзе. Катацца на каньках. Бегавыя канькі. □ Алесь бегаў на каньках значна лепш, чым на лыжах. Шыцік.

канья́к, ‑у, м.

Моцны алкагольны напітак са спірту, атрыманага перагонкай вінаградных він і вытрыманага ў дубовых бочках.

[Ад геагр. назвы.]

канья́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каньяку, прызначаны для вырабу яго. Каньячная вытворчасць. Каньячная бутэлька. Каньячны спірт.