панара́мны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да панарамы. Панарамны від. Панарамны фон. □ Увага пісьменніка была сканцэнтравана на панарамным паказе ваенных дзеянняў. Дзюбайла. Мастак [М. Гусоўскі] склаў з дзесяткаў бачаных ім здарэнняў панарамную карціну: тут і ловы шляхецка-княжацкія, і мужыцкія, і каралеўскія. У. Калеснік.
2. Спец. Які мае абсталяванне для шырокага ахопу гарызонта пры назіраннях; абсталяваны панарамай (у 4 знач.). Панарамны прыцэл.
•••
Панарамная здымка гл. здымка.
Панарамны кінатэатр гл. кінатэатр.
Панарамны фільм гл. фільм.
панараста́ць, ‑ае; зак.
1. пераважна безас. Нарасці, вырасці ў вялікай колькасці. У той год з вясны вельмі дажджыла і ўсюды панарастала шмат травы. Сачанка.
2. Утварыцца ў выглядзе нарасту ў многіх месцах. Лёдам скавала шыбы, тоўстыя гузакі панарасталі па краях. Ус.
панарыва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
1. Нарваць 1 вялікую колькасць чаго‑н.
2. Парваць многа чаго‑н. Панарываць паперы.
панарыва́ць 2, ‑ае; зак.
Нарваць 2, нагнаіцца — пра ўсё, многае.
панарыва́ць 3, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Нарыць чаго‑н. у вялікай колькасці або ў многіх месцах. [Старое дрэва] ляжала ля самай дарогі, .. пазасыпалася жоўтым пяском, які невядома адкуль браўся тут, — мусіць, яго панарывалі краты, точачы норы. Пташнікаў.
панары́цый, ‑ю, м.
Спец. Гнойнае запаленне тканак пальца.
[Лац. panaricium — валасень.]
панарэ́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Тое, што і панаразаць.
панаса́джваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.
1. Насадзіць 1 вялікую колькасць якіх‑н. раслін. [Астаповіч:] — Цяпер мы пасадзім з табой дрэвы каля свае хаты! Усялякіх дрэў папасаджваем. Чорны.
2. Змясціць, размясціць дзе‑н. вялікую колькасць каго‑, чаго‑н. Панасаджваць людзей на аўтамашыну. Панасаджваць булак у печ.
панаса́джваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Насадзіць 2, шчыльна надзець на што‑н. усё, многае.
панасвідро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Насвідраваць вялікую колькасць адтулін.
панасі́цца, ‑насіўся, ‑носішся, ‑носіцца; зак.
1. Разм. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць непрыдатным для нашэння, знасіцца — пра ўсё, многае.
2. Насіцца некаторы час. Пашастае [вецер], паходзіць, паносіцца між яблынь. Сіпакоў.
панасі́ць, ‑нашу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што.
1. Перанесці, перамясціць з аднаго месца ў другое ўсіх, многіх або ўсё, многае. Мы хвіліны не спачылі, Усё чысценька пажалі, Усё ў копы нанасілі. Глебка.
2. Разм. Прывесці ў непрыгодны для нашэння стан (пра вопратку, абутак).
3. Насіць некаторы час. У.. [Якімкі] цяпер сапраўдны пісталет! Новенькі.. Толькі вось кабуры няма. Ды нічога, пакуль што можна і ў кішэні панасіць. Курто.
панаскраба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
1. Наскрэбці чаго‑н. у розных месцах.
2. Скрабучы, начысціць многа чаго‑н. Панаскрабаць бульбы.