панарамны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да панарамы. Панарамны від. Панарамны фон. ▪ Увага пісьменніка была сканцэнтравана на панарамным паказе ваенных дзеянняў. Дзюбайла. Мастак [М. Гусоўскі] склаў з дзесяткаў бачаных ім здарэнняў панарамную карціну: тут і ловы шляхецка-княжацкія, і мужыцкія, і каралеўскія. У. Калеснік.

2. Спец. Які мае абсталяванне для шырокага ахопу гарызонта пры назіраннях; абсталяваны панарамай (у 4 знач.). Панарамны прыцэл.

•••

Панарамная здымка гл. здымка.

Панарамны кінатэатр гл. кінатэатр.

Панарамны фільм гл. фільм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)