касці́сты, ‑ая, ‑ае.
1. З шырокай, буйной косцю, касцямі. Касцістая фігура. □ На пні прымасціўся Гарвада, Сярэдняга росту, худы, Касцісты і ёмкага складу. Колас. — А мне вы ўяўляліся зусім не такім — сказаў я, паціскаючы касцістую руку Эдуарда Людвігавіча. Хведаровіч.
2. Кастлявы, кашчавы. Была .. [паненка] кволая, бледная, мела тонкія касцістыя рукі і круглы кірпаносы твар. Лупсякоў.
3. З вялікай колькасцю дробных касцей. Касцісты лешч.
•••
Касцістыя рыбы гл. рыба.
касцю́м, ‑а, м.
1. Камплект адзення, які складаецца з пінжака, штаноў і часам камізэлькі (у мужчын) або жакета і спадніцы (у жанчын). Картовы касцюм. □ Гадомскі і Строіш былі ў касцюмах і плашчах. Брыль. Гэта высокая хударлявая жанчына хадзіла заўсёды ў строгім англійскім касцюме. Васілевіч.
2. (часцей з азначэннем). Адзенне спецыяльнага прызначэння. Спартыўны касцюм. Купальны касцюм. // Тэатральнае або маскараднае адзенне. Касцюм мушкецёра. Касцюмы да спектакля. □ Мільгалі твары ў масках і без масак, у самых нечаканых мудрагелістых касцюмах. Лобан.
касцюме́р, ‑а, м.
Работнік тэатра, які падрыхтоўвае касцюмы для спектакля. Касцюмеры прасуюць, чысцяць і разносяць па акцёрскіх пакоях вопратку. Рамановіч.
касцюме́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Жан. да касцюмер.
касцюме́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да тэатральных і маскарадных касцюмаў, звязаны з іх падрыхтоўкай і захоўваннем. Касцюмерны магазін.
2. у знач. наз. касцюме́рная, ‑ай, ж. Памяшканне для захоўвання тэатральных касцюмаў.
касцюмі́раваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад касцюміраваць.
2. у знач. прым. Адзеты ў маскарадны або тэатральны касцюм. // З удзельнікамі, адзетымі ў маскарадныя касцюмы. Касцюміраваны баль.
касцюмі́равацца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак. і незак.
1. Надзець (надзяваць) па сябе тэатральны або маскарадны касцюм.
2. толькі незак. Зал. да касцюміраваць.
касцюмі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.
Адзець (адзяваць) у тэатральны касцюм.
касцю́мны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да касцюма, прызначаны для яго. Касцюмны пінжак. Касцюмныя тканіны.
касцю́мчык, ‑а, м.
Памянш.-ласк. да касцюм; дзіцячы касцюм. Апрануты .. [Мікіта і Валодзька] па-дарожнаму — у цёмныя касцюмчыкі. Ракітны.