калекты́ў, ‑тыву, м.
Група людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі, агульнай дзейнасцю. Рабочы калектыў. Калектыў мастацкай самадзейнасці. // Група людзей, звязаных сумеснай работай у адной арганізацыі, установе, на прадпрыемства і пад. Фабрычны калектыў. □ Калектыву МТС уручалі пераходны Чырвоны сцяг за першынство ў рэспубліканскім спаборніцтве механізатараў. Хадкевіч.
калекты́ўнасць, ‑і, ж.
Агульнасць, сумеснасць, калегіяльнасць. Прынцып калектыўнасці кіраўніцтва.
калекты́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да калектыву, уласцівы яму; агульны, сумесны. Калектыўная гаспадарка. Калектыўнае жыццё. // Які ажыццяўляецца, выконваецца калектывам. Калектыўная праца. Калектыўнае кіраўніцтва. Калектыўны танец.
2. Прызначаны для калектыву. Калектыўнае забеспячэнне.
•••
Калектыўны дагавор гл. дагавор.
калекцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да калекцыі, з’яўляецца калекцыяй. Калекцыйны матэрыял. Калекцыйныя маркі.
кале́кцыя, ‑і, ж.
Сістэматызаваны набор аднародных прадметаў. Калекцыя мінералаў. Калекцыя грампласцінак. Калекцыя слуцкіх паясоў.
[Ад лац. collectio — збор.]
калекцыяне́р, ‑а, м.
Збіральнік калекцый. Пісьмо Бястужава Вайдзевічу.. захоўвалася ў Замосці ў бібліятэцы калекцыянера Аляксандра Ельскага. «Полымя». — Ты б мог, Раман, быць калекцыянерам, прыроду выкладаеш. Ермаловіч.
калекцыяне́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да калекцыянера, уласцівы яму. Калекцыянерская работа. Калекцыянерскія навыкі.
калекцыяне́рства, ‑а, н.
Збіранне калекцый як занятак.
калекцыяні́раванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. калекцыяніраваць.
калекцыяні́равацца, ‑руецца; незак.
Зал. да калекцыяніраваць.