кантэ́кст, ‑у,
Закончаны ўрывак пісьмовай мовы (тэксту), які дазваляе вызначыць сэнс кожнага слова або выразу, што ў яго ўваходзяць.
[Ад лац. contextus — цесная сувязь, злучэнне.]
кантэ́кст, ‑у,
Закончаны ўрывак пісьмовай мовы (тэксту), які дазваляе вызначыць сэнс кожнага слова або выразу, што ў яго ўваходзяць.
[Ад лац. contextus — цесная сувязь, злучэнне.]
кантэкстуа́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кантэксту.
ка́нтэле,
Карэльскі і фінскі народны музычны інструмент, падобны на гуслі.
[Фін. kantele.]
кантэлі́ст, ‑а,
Той, хто іграе на кантэле.
кану́фер, ‑у,
Шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных, якая мае прыемны пах і скарыстоўваецца як прыправа.
[Ад перс. käränfi — гваздзіка.]
ка́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не;
Прапасці, знікнуць бясследна.
•••
канфармі́зм, ‑у,
Прыстасавальніцтва, пасіўнае прыняцце існуючага парадку, пануючых поглядаў і пад.; адсутнасць уласных пазіцый і беспрынцыповае прытрымліванне таго, што насаджаецца сілай аўтарытэту, традыцыі і пад.
[Ад лац. conformis — падобны.]
канфармі́ст, ‑а,
Прыхільнік дзяржаўнай англіканскай царквы ў Англіі.
[Англ. conformist — згодны.]
канфармі́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да канфармізму.
канфедэра́т, ‑а,
1. Арганізацыя або дзяржава, якія ўваходзілі ў склад канфедэрацыі (у 1 знач.).
2. Удзельнік канфедэрацыі (у 2 знач.).