Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ка́псуль, ‑я, м.

1. Металічны каўпачок з выбуховым рэчывам, якое загараецца ад удару і запальвае зарад у баявых патронах, дыстанцыйных трубках і інш.

2. Алавяны каўпачок, які надзяваецца на галоўку закаркаванай бутэлькі з віном.

[Фр. capsule з лац.]

ка́псульны 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да капсулы. Капсульны гідраагрэгат.

ка́псульны 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да капсуля. // З капсулем. Капсульны пісталет.

каптава́нне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. каптаваць.

каптава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да каптаваць.

каптава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) каптаж (у 1 знач.).

капта́ж, ‑у, м.

1. Заключэнне ў трубы, калодзежы і іншыя збудаванні падземнай крыніцы вадкасці або газу з мэтай іх найбольш поўнага выкарыстання.

2. Збудаванне над месцам выхаду крыніцы.

[Фр. captage.]

капта́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каптажу. Каптажны калодзеж.

капта́н,

гл. кафтан.

капту́р 1, ‑а, м.

1. Дзіцячы або жаночы галаўны ўбор, які завязваецца пад падбародкам і пакідае адкрытым толькі твар; капар ​2. Усе ў святочных світках. Бабы ў новых каптурах з белымі карункамі. Бядуля.

2. Невялікі дах, заслона, навес конусападобнай формы над чым‑н. Для адводу пары была зроблена выцяжная труба над шырокім, бляшаным каптуром. Колас.

3. Абл. Верх печы ў выглядзе дзвюх сценак, якія ўзвышаюцца над ляжанкай. Кастрыца ляжаў на цёплых цаглінах, смактаў цыгарку за цыгаркай і часам з-за каптура пазіраў у акно. Стаховіч.

капту́р 2,

гл. коптур.

каптэна́рмус, ‑а, м.

Службовая асоба ў арміі, у абавязкі якой уваходзіць захаванне і выдача харчу, абмундзіравання, зброі.

[Ад фр. capitaine d'armes.]