Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

задры́нкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць дрынкаць. Грыцко нечакана для ўсіх выцягнуў аднекуль вялікія, што аве[чак] стрыгуць, кожны, задрынкаў імі, заляскаў аб расчоску. Кулакоўскі.

задры́па, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай, ж.

Разм. пагард. Пра неахайнага чалавека. // Пра нядбалага, нікчэмнага чалавека. — Задрыпы вы, а не ваякі!.. Здраднікі былі сярод вас, а вы? Чарнышэвіч.

задры́паны, ‑ая, ‑ае.

Разм. пагард.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад задрыпаць.

2. у знач. прым. Заношаны; у брудным, неахайным адзенні. [У дзвярах], як у раме, з’явіўся мужчынка. У старых галёшах на босую нагу, у нейкіх задрыпаных штоніках. Брыль. [Тумашу] дык ужо грэх быць такім задрыпаным,.. мог бы.. апрануцца прыстойна. Новікаў.

3. у знач. прым. Непрыглядны, заняпалы, нікуды не варты. Вялізныя дамы, аблезлыя, задрыпаныя, глядзелі на вуліцу пабітымі вокнамі. Галавач. // Маламаёмасны, бедны. — Малайчына ты, пане Тодар! Уга! Зірні на гэту задрыпаную малінаўскую шляхту! Хто яны перад табою! Чарнышэвіч.

задры́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. пагард. Занасіцца, забрудзіцца. Спадніца задрыпалася.

задры́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. пагард. занасіць, забрудзіць (пра вопратку). Задрыпаць нагавіцы.

задры́пвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да задрывацца.

задры́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да задрыпаць.

задрэ́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да задрамаць.

задубе́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які стаў цвёрдым, нягнуткім, каляным. [Жанчына] лёгка сцягнула задубелы ад марозу шынель і ватоўку. Мележ. // Закарчанелы ад холаду. Задубелыя ногі.

задубе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Зрабіцца цвёрдым, нягнуткім, каляным. Вопратка задубела. // Змерзнуць; страціць гнуткасць ад холаду; закарчанець. Рукі на холадзе задубелі. □ — Ты чаго злезла з печы! Задубееш! — глянула бабка на мае босыя ногі. Каліна.