кантана́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кантона; звязаны з кантонам.
кантана́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кантона; звязаны з кантонам.
кантані́ст, ‑а,
Салдацкі сын, які з дня нараджэння лічыўся за ваенным ведамствам і рыхтаваўся да ваеннай службы ў асобай ніжэйшай ваеннай школе (у Расіі першай палавіны 19 ст.).
[Ад ням. Kantonist — навабранец.]
кантані́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кантаніста, складаецца з кантаністаў.
ка́нтар 1, ‑а,
Вуздэчка без цугляў для прывязвання каня.
ка́нтар 2, ‑а,
ка́нтар 3, ‑а,
1. Пеўчы хору ў каталіцкай царкве.
2. Настаўнік і дырыжор хору, а таксама арганіст у пратэстанцкай царкве.
[Лац. cantor — спявак.]
канта́та, ‑ы,
1. Буйны музычны твор урачыстага або лірыка-эпічнага зместу для салістаў, хору і аркестра.
2. Урачыстая харавая песня.
3. Даўнейшы ўрачысты лірычны верш; ода.
[Іт. cantata.]
канто́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае канты; апрацаваны на канты (у 1 знач.).
2. З вугламі (трыма, чатырма і больш), не ў форме акружнасці.
канто́н, ‑а,
1. Федэральная адзінка ў Швейцарыі.
2. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Францыі, Бельгіі і інш.
[Фр. canton.]
канто́ра, ‑ы,
Агульная назва ўстаноў або аддзелаў прадпрыемства з адміністрацыйна-гаспадарчымі функцыямі, а таксама памяшканне такіх устаноў і аддзелаў.
[Ням. Kontor.]
канто́рка, ‑і,
1. Невялікае памяшканне для майстра, кіраўніка цэха і пад.
2. Высокі пісьмовы стол з нахіленай дошкай, за якім працуюць, стоячы або седзячы на высокай табурэтцы.
канто́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да канторы, звязаны з ёй.