Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

канструкты́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць канструктыўнага.

канструкты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які складае аснову чаго‑н.; істотны, важны. Канструктыўная прапанова. Канструктыўныя папраўкі.

канструкцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да канструкцыі (у 1, 2 знач.). Канструкцыйныя асаблівасці збудавання. Канструкцыйная сталь.

канстру́кцыя, ‑і, ж.

1. Будова, узаемнае размяшчэнне частак, дэталей якога‑н. збудавання, механізма і пад. Новая канструкцыя. Канструкцыя станка.

2. часцей мн. (канстру́кцыі, ‑ый). Складанае збудаванне або яго неабходная частка. Жалезабетонныя канструкцыі. □ На збудаваным з лёгкіх стальных канструкцый агрэгаце знаходзілася.. пляцоўка. Паслядовіч.

3. Размяшчэнне слоў у мове з пункту гледжання іх граматычнай сувязі; граматычная будова словазлучэнняў. Прыназоўнікавая канструкцыя. Залежная канструкцыя. Канструкцыя сказа.

[Лац. constructio.]

канструява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. канструяваць.

канструява́цца, ‑руюецца; незак.

Зал. да канструяваць.

канструява́ць, ‑руюю, ‑руюеш, ‑руюе; незак., што.

1. Ствараць план, канструкцыю чаго‑н.; распрацоўваць канструкцыю і збіраць, вырабляць механізмы, машыны і інш. Канструяваць аўтамабілі. Канструяваць фізічныя прыборы. Канструяваць радыёпрыёмнік.

2. Кніжн. Ствараць у пэўным саставе. Канструяваць прэзідыум міжнароднага кангрэса.

[Ад лац. construere — будаваць.]

канстытуі́раванне, ‑я, н.

Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. канстытуіраваць.

канстытуі́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да канстытуіраваць.

канстытуі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Кніжн. Устанавіць (устанаўліваць), вызначыць (вызначаць) склад, змест чаго‑н. Канстытуіраваць прэзідыум канферэнцыі.

[Ад лац. constituere — устанаўліваць.]