канста́нтны, ‑ая, ‑ае.
Пастаянны, нязменны, устойлівы. Канстантныя формы.
канстатава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. канстатаваць.
канстатава́цца, ‑туецца; незак.
1. Устанаўлівацца, адзначацца. Пры гэтай праверцы канстатаваліся факты нядобраякаснага выканання работ на ўжо гатовых аб’ектах. «Звязда».
2. Зал. да канстатаваць.
канстатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што і без дап.
Устанавіць (устанаўліваць) наяўнасць чаго‑н.; адзначыць (адзначаць) што‑н. Канстатаваць факт. □ — Галасуюць члены камітэта, — удакладніў Стрыжанок. — Аднагалосна, — з задавальненнем канстатаваў ён. Сабаленка. Такім чынам, на аснове разгледжанага матэрыялу можна канстатаваць, што ўздзеянне беларускай моўнай стыхіі на кніжнаславянскую адчуваецца ў «Псалтыры» на ўсіх ярусах мовы — у арфаграфіі, марфалогіі, сінтаксісе і асабліва ў лексіцы. «Весці».
[Ад фр. constater.]
канстата́цыя, ‑і, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. канстатаваць.
[Фр. constatation.]
канстру́ктар, ‑а, м.
1. Той, хто канструюе што‑н., стварае канструкцыю (у 1, 2 знач.). Інжынер-канструктар. □ [Студэнты] у недалёкім будучым — інжынеры: хто — будаўнік, хто — механік, хто — канструктар, хто — тэхнолаг. Хадкевіч.
2. Набор дэталей і матэрыялаў для канструявання (дзецям). У Колі быў дзень нараджэння, і яму прынеслі шмат падарункаў. І металічны канструктар, і вялікі зялёны самазвал, і кубікі. Арабей.
канстру́ктарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да канструктара, звязаны з канструяваннем. Канструктарскае бюро.
канструктыві́зм, ‑у, м.
Фармалістычны напрамак у мастацтве і архітэктуры 20 ст., які адмаўляе ідэйны змест і падмяняе мастацкі вобраз абстракцыяй.
канструктыві́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Паслядоўнік, прыхільнік канструктывізму.
канструктыві́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да канструктывізму, канструктывістаў. Канструктывісцкі напрамак у літаратуры.